Фотафакт: на новых беларускіх грошах будзе арфаграфічная памылка

Новыя грошы вырабілі яшчэ ў 2009 годзе (і яны шэсць гадоў чакалі свайго часу), на грошах стаіць факсіміле подпісу былога старшыні Нацбанка Пятра Пракаповіча.



euroradio.by


4 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб правядзенні з 1 ліпеня 2016-га дэнамінацыі. З беларускіх грошай прыбяруць чатыры нулі. Пасля дэнамінацыі ў Беларусі з'явяцца новыя банкноты і манеты.

Прэс-служба Нацбанка адзначае, што на новай банкноце наміналам 50 рублёў змешчаны надпіс "пяцьдзесят", які не адпавядае цяперашнім правілам беларускай арфаграфіі. Насамрэч, ён мусіць выглядаць наступным чынам: "пяцьдзясят". Гэта будзе выпраўлена падчас далейшага друкавання новых банкнот. Але з 1 ліпеня 2016-га беларусы пачнуць карыстацца купюрамі з памылкай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!