Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Фургон заехаў у натоўп людзей у Лондане

У Лондане фургон заехаў у натоўп людзей, што вярталіся з мячэці пасля вечаровай малітвы.

На поўначы Лондана ў раёне Фінсберы-парку аўтамабіль-фургон наехаў на натоўп людзей каля мячэці. Людзі ў той час вярталіся з вечаровай малітвы.

Паліцыя паведамляе пра аднаго загінулага на месцы. Яшчэ васьмёра трапілі ў шпіталь. 48-гадовы кіроўца фургона арыштаваны.

Прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй сказала, што паліцыя разглядае здарэнне як патэнцыйны тэракт. У сувязі з гэтым Мэй правядзе экстраную нараду ўрадавага надзвычайнага камітэта КОБРА.

Кіраўнік Мусульманскага савета Вялікабрытаніі Харун Рашыд Хан напісаў у "Твітары", што кіроўца наўмысна наехаў на людзей, якія выходзілі з мячэці пасля вячэрняй малітвы ў святы для мусульман месяц Рамадан.

Ён таксама паведаміў, што наезд адбыўся не каля самой мячэці, а побач з мусульманскім цэнтрам сацыяльнай дапамогі, за некалькі дзясяткаў метраў ад мячэці.

Паводле ВВС


Каментаваць