Google абваліў курс біткоіна адразу на 7%

Усяго за суткі біткоін згубіў у кошце 7% — гэта адбылося на фоне навінаў аб забароне рэкламы крыптавалют у Google.
Як паведамляюць замежныя СМІ, увечары 17 сакавіка курс біткоіна быў каля 8 тысяч долараў, а па абедзе 18 сакавіка ўжо толькі 7,5 тысячы.

Кампанія Google раней абвясціла, што з чэрвеня забароніць рэкламу ICO і крыптавалют. Раней такія ж самыя захады зрабіў Facebook, а цяпер такія планы мае і Twitter.

Разам з біткоінам патаннелі таксама іншыя крыптавалюты: Ethereum сёння каштаваў 500 долараў і згубіў за дзень каля 10%, а Ripple патаннеў на 11% да 60 цэнтаў.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!