Гадавая інфляцыя ў Беларусі зноў стала двухзначнай

Паводле звестак Белстата, у верасні індэкс спажывецкіх цэн вырас на 10,2% у параўнанні з аналагічным месяцам 2020 года.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

У гадавым вымярэнні харчаванне падаражэла на 11,2%, нехарчовыя тавары — на 10,3%, паслугі — на 8,5%.

Месячная інфляцыя ў верасні склала 1,3% і стала самай высокай за апошні час.

У верасні цэны на харчовыя тавары выраслі на 2,1%, на нехарчовыя — на 1%, на паслугі — на 0,5%.

Індэкс спажывецкіх цэн у верасні вырас на 10,2% у параўнанні з аналагічным месяцам 2020 года.

У параўнанні са снежнем мінулага года індэкс спажывецкіх цэн вырас на 7,5%, цэны на харчовыя тавары — на 2,1%, нехарчовыя тавары — на 8,5%, на паслугі — на 5,9%.

Заўважым, што раней улады планавалі, што ў 2021 годзе інфляцыя не перавысіць 5%, потым перагледзелі свой прагноз да 9%.

belaruspartisan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: