Гадзіна працы навагодняй ілюмінацыі ў Мінску каштуе 350 рублёў

Навагоднія елкі Мінска запаляць 15 снежня, паведаміў дырэктар УП "Мінгарсвятло" Славамір Грыневіч на прэс-канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме.

Крыніца фота: Relax.by

Зіхацець ёлкі будуць да 15 студзеня. Усяго ў гэтым годзе ўпрыгожана 18 алеяў на асноўных святочных пляцоўках.

"Агні на іх запальваюцца штодня, ілюмінацыя ўключаецца на калядныя і навагоднія святы (на тры дні), стары Новы год", — сказаў Славамір Грыневіч, перадае БелТА.

Адна гадзіну ілюмінацыі каштуе 350 рублёў, паведаміў кіраўнік "Мінгарсвятло". Пры гэтым выкарыстоўваюцца сучасныя светлавыя рашэнні, якія забяспечваюць нізкае спажыванне электраэнергіі.

Паводле telegraf.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць