Галоўчанка: У выпадку адмовы Захаду ў крэдытах Беларусь зможа атрымаць вонкавыя рэсурсы ў Расіі і Кітаі

Калі заходнія краіны з-за санкцый адмовяць Беларусі ў крэдытах, рэспубліка зможа прыцягнуць фінансавыя рэсурсы з Расіі і Кітая, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» 12 лютага па завяршэнні VI Усебеларускага народнага сходу.
Галоўчанка адзначыў, што за 2021-2025 гады ў Беларусі трэба інвеставаць больш 200 млрд рублёў у развіццё эканомікі і інфраструктурныя праекты, каб выйсці на пастаўленыя запланаваныя кропкі росту.

«Гэта вельмі вялікая сума, але гэта аб'ектыўная патрэба. Вядома, частку гэтых сродкаў мы павінны зарабіць самі - гэта прыбытак нашых прадпрыемстваў, дывідэнды, паступлення ў бюджэт. Часткова мы павінны пракрэдытаваць», - сказаў Галоўчанка.

«Вядома, людзі, якія выступаюць, каб нас адрэзалі ад крыніц фінансавання на Захадзе - гэта шкода краіне. Мы ж гэтыя грошы не для сябе, палацаў ці яшчэ чагосьці. Вось гэты план - прыходзьце, глядзіце. Гэта дарогі, бальніцы, фізкультурна-спартыўныя комплексы. Вы не хочаце даваць грошы на гэта - не трэба. Мы знойдзем, дзе іх узяць. Ёсць Расія, Кітай, іншыя азіяцкія дзяржавы», - падкрэсліў Галоўчанка.

Так, паводле яго слоў, нядаўна ўрад Беларусі заключыў пагадненне з Кувэйцкі фондам арабскага эканамічнага развіцця, які «з задавальненнем пракрэдытуе будаўніцтва анкалагічнай бальніцы ў Гродне».

«Гэта значыць, мы знойдзем грошы, усе грошы на Захадзе і за Атлантыкай не сканчаюцца. Таму я б параіў не хвалявацца на гэты конт», - заявіў прэм'ер-міністр.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: