«Газпрам» выкупіў толькі траціну ад прапанаванай магутнасці газаправода, які ідзе праз Беларусь

Гэта пагражае Беларусі рэзкім зніжэннем даходу ад транзіту.

«Газпрам» выкупіў толькі траціну ад прапанаванай транзітнай магутнасці газаправода «Ямал — Еўропа», які ідзе праз Беларусь.

Пра гэта сведчаць вынікі аукцыёнаў браніравання на кастрычнік, піша «Наша Ніва» са спасылкай на «Інтэрфакс».

Пасля сканчэння гадавой броні ў верасні 2021 года «Газпрам» пакуль не рабіў далейшых браніраванняў на год і квартал наперад, адзначаючы, што мае кароткатэрміновыя інструменты для браніравання. Планаванае зніжэнне транзіту праз Беларусь звязана з хуткім пускам новага газаправода па дне Балтыйскага мора «Паўночны паток — 2», пасля запуску якога не трэба будзе плаціць краінам-транзіцёркам.

Падобныя крокі «Газпрама» пагражаюць рэзкім зніжэннем даходаў ад транзіту паліва і скарачэнняем падаткаў ад кампаніі «Газпрам трансгаз Беларусь». Эканоміка Беларусі можа недалічыцца соцень мільёнаў долараў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: