«Гэтыя кампаніі спансуюць Лукашэнку і яго сілавікоў»

Беларускія айцішнікі падрыхтавалі «чорны спіс», дзе пералічаныя лаяльныя цяперашняй уладзе бізнесы.


Беларускія айцішнікі запусцілі сайт Blacklist 2020: на ім пералічаныя ўсе лаяльныя дзяржаве бізнесы. «Гэтыя кампаніі спансуюць Лукашэнкі і ягоных сілавікоў», — пішуць аўтары праекта.

Спіс складзены па галінах бізнесу. У яго трапілі даволі багата розных суб’ектаў гаспадаркі, уключаючы нават фітнэс-паслугі і паслугі грамадскага харчавання. У «чорны спіс» таксама трапілі не толькі тыя кампаніі, якія заснаваныя ўладай, але і тыя, хто вызначыўся антыдэмакратычнымі паводзінамі: напрыклад, салон друку «Карандаш», які адмаўляе ў друку прадукцыі нават з мінімальным «апазіцыйным» зместам, і рэстарацыя «Поедем, поедим», пабудаваня ў Курапатах.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: