Глабальныя ланцужкі кошту: параўнанне Беларусі з Чэхіяй, Венгрыяй і Польшчай

У перыяд з 1998 па 2016 год змена ўдзельнай вагі Беларусі ў глабальных ланцужках кошту нязначная ў параўнанні з супастаўнымі краінамі.
Пра гэта на семінары «Беларусь у пастцы павольнага росту: выбіраемся або уладкоўваемся?» паведаміла навуковы дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Ірына Тачыцкая.п

У сваім дакладзе «Наступствы арыентацыі на адзін рынак: змяненне месца Беларусі ў глабальных ланцужках стварэння кошту» яна адзначыла, што пасля 2001 года ўплыў такіх ланцужкоў на сусветны гандаль стаў асабліва заўважным.

Фрагментацыя вытворчасці адбілася на гандлі прамежкавымі таварамі, павялічваючы попыт на спецыялізаваную прадукцыю і паслугі, робячы падзел працы ўсё больш складаным і дынамічным, а таксама выклікаючы рост і ўзмацненне інтэграцыі кампаній.

У выніку ўключэнне ў ГСЦ стала адным з вядучых фактараў, якія абумоўліваюць структурныя змены ў эканоміках многіх краін.

У сваім даследаванні Ірына Тачыцкая прааналізавала ўдзел Беларусі ў ГСЦ. Яна параўнала дадзеныя Беларусі з супастаўнымі краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Падобнымі параметрамі апынуліся: склад экспартнага кошыка, ВУП на душу насельніцтва, колькасць насельніцтва, чалавечы і фізічны капітал.
У выніку да першапачаткова адабраных супастаўных краін — Чэхіі і Венгрыі, была дададзеная Польшча.
Для параўнання былі разлічаны дадзеныя аб змяненні долі Беларусі і супастаўных краін у сусветным экспарце гатовага адзення і абутку, тэкстылю, электронікі і транспартных сродкаў.

Вынікі для Беларусі аказаліся даволі сумнымі.

Адзенне і абутак

Калі па прамежкавых вырабах для вытворчасці адзення і абутку ў 1998 годзе ўдзельная вага Беларусі ў сусветным экспарце складала 0,176%, то да 2016 гэты паказчык вырас усяго да 0,287%. У Чэхіі рост адбыўся з 0,689% да 1,096%, у Венгрыі з 0,277% да 0,498%, у Польшчы - з 0,454% да 0,846%. Але гэта - мабыць, лепшы наш паказчык.

Напрыклад, калі ў 1998 годзе па экспарце гатовага адзення і абутку Беларусь утрымлівала 0,227% у свеце, то да 2007 года апусцілася да 0,155%.

Электроніка

Таксама правальнай можна назваць сітуацыю ў электроніцы. Калі ўдзельная вага Беларусі ў яе сусветным экспарце ў 1998 годзе складала 0,031%, то да 2007 захавала сваю пазіцыю на ўзроўні 0,03%. У той жа перыяд Венгрыя павялічыла экспарт электронікі больш чым у 2 разы, Польшча — больш чым у 8 разоў, Чэхія — больш чым у 10 разоў.

Транспартныя сродкі

Падобная сітуацыя і з экспартам беларускіх транспартных сродкаў. Калі ўдзельная вага Беларусі ў іх сусветным экспарце ў 1998 годзе складала 0,185%, то ў 2007 годзе ўпаў да 0,137%. У той жа час Польшча нарасціла экспарт транспартных сродкаў больш, чым у 3 разы (да 1,4% у сусветным экспарце), Чэхія — амаль у 4 разы (да 2,4% у сусветным экспарце) і Венгрыя - больш чым у 7 разоў (таксама да 1,4% у сусветным экспарце).

Як адзначыла, рэзюмуючы даследаванне, Ірына Тачыцкая, ГСЦ не з'яўляюцца панацэяй, але могуць вельмі моцна змяніць эканамічны пейзаж.

На жаль, у Беларусі такога не адбылося.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!