Hoster.by абмежавалі ў плацяжах

Кампанія Hoster.by не выплаціла аванс па заробках і асцерагаецца за ліцэнзіі.

Супрацоўнікі Hoster.by выпусцілі зварот да сваіх кліентаў, у якім распавялі, што кампанію абмежавалі ў здзяйсненні некаторых плацяжоў. Гэта стала вядома ўчора, пасля таго, як каманда не атрымала аванс, паведамляе dev.by.

Як высветлілася, «калі сітуацыя зацягнецца», у хуткім часе кампанія не зможа аплачваць некаторыя ліцэнзіі — і, у прыватнасці, ліцэнзію на антывіруснае праграмнае забеспячэнне, дзякуючы якому каманда Hoster.by абараняе сваю інфраструктуру.

— Добрая ж навіна ў тым, што нам удалося дамовіцца з пастаўшчыкамі аб адтэрміноўцы плацяжоў, — распавялі ў кампаніі. Практычна ўсе пастаўшчыкі пайшлі насустрач Hoster.by.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: