Гродна ці Мінск? Дзе танней арэндаваць кватэру (інфаграфіка)

Увосень попыт на здымнае жыллё дасягае свайго піку: заканчваецца сезон адпачынкаў, расце дзелавая актыўнасць, студэнты шукаюць альтэрнатыву інтэрнатам. Аналітыкі Picodi.com вывучылі прапановы на рынку нерухомасці ў Беларусі, суаднеслі іх з сярэдняй заработнай платай і склалі рэйтынг даступнасці жылля.





Сярод шасці гарадоў з рэйтынгу самы высокі сярэдні кошт арэнды аднапакаёвай кватэры ў верасні 2020 года адзначаны ў сталіцы — 890 рублёў у месяц. Другое месца займае Брэст — 510 рублёў у месяц. Танней за ўсё зняць кватэру ў Магілёве — там сярэдні кошт арэнды складае 440 рублёў у месяц.

Аднак, гледзячы на гэтыя лічбы, не варта забываць аб узроўні даходаў, які ў розных гарадах моцна адрозніваюцца. Самая высокая сярэднямесячная заработная плата ў ліпені 2020 года зафіксавана ў Мінску — 1528 рублёў "чыстымі". А ў Віцебску сярэднямесячная заработная плата пасля падаткаў складае менш за 1000 рублёў у месяц.

Даследаванне паказала, што самыя выгадныя суадносіны кошту найму жылля да заробку ў Гродна. Там сям'я з 2-х працоўных са сярэднестатыстычным заробкам выдаткуе на арэнду 21,1 % ад свайго месячнага сукупнага даходу. Пры гэтым па ўзроўні зарплаты горад займае 3 радок рэйтынгу. Таксама даступным аказаўся Магілёў —22 % ад агульнага даходу.

Мінск стаў антылідарам рэйтынгу. Жыхары сталіцы вымушаныя выдаткоўваць 29,3 % свайго даходу на арэнду жылля. Следам ідзе Віцебск, дзе наём кватэры «з'ядае» 23,8% прыбытку сям'і.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: