Хто ў Мінску атрымлівае самую вялікую зарплату

У Мінску налічаная сярэдняя зарплата ў сакавіку 2019 года склала 1 544,5 рубля, што на 162,4 рубля, або на 11,7%, больш, чым у лютым 2019 года, сведчаць дадзеныя галоўнага статыстычнага ўпраўлення сталіцы, паведамляюць naviny.by.

У студзені 2019 года сярэдняя зарплата склала 1 379,5 рубля, што на 187,5 рубля, або на 11,9%, менш, чым у снежні 2018 года, у лютым — 1 382,1 (2,6 рубля).

Рэальная зарплата (з улікам росту цэн) у Мінску ў сакавіку 2019 года ў параўнанні з сакавіком 2018 года павялічылася на 5,9%.

Самы вялікі заробак у сталіцы ў сакавіку бягучага года атрымалі IT-спецыялісты. Сярэдні заробак работнікаў, дзейнасць якіх звязана з інфармацыйнымі тэхналогіямі, склаў 5 652,7 рубля.

У ліку найбольш высокааплатных таксама работнікі:

горназдабываючай прамысловасці — 4 124,4 рубля;

паветранага транспарту — 2 657,9;

фінансавага і страхавога сектара — 2 223,9;

хімічнай прамысловасці — 2 064,1;

тэлекамунікацыйнай сферы — 2 052;

нафтаперапрацоўкі — 1 900;

аптавікі — 1 776,2;

архітэктары, бухгалтары, юрысты — 1 742,8;

энергетыкі — 1 467;

навукоўцы — 1 453,3 рубля.

Самы нізкі заробак у Мінску была ў работнікаў бібліятэк, архіваў, музеяў (698 рублёў) і сацыяльных работнікаў (700,1 рубля).

У сакавіку 2019 года ў сталічнай прамысловасці сярэдняя зарплата склала 1 252,1 рубля; у будаўніцтве — 1 391,5; сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы — 1 319,3; рознічным гандлі — 1 174.5; адукацыі — 883,7. Сярэдні заробак работнікаў аховы здароўя склала 1 023,5 рубля.

Найбольшая сярэднямесячная налічаная зарплата работнікаў сярод рэгіёнаў традыцыйна была ў Мінску, найменшая — у Магілёўскай вобласці (846,3). У Брэсцкай вобласці сярэдняя зарплата склала 892 рубля, у Віцебскай — 867 рублёў, Гомельскай — 930,2 рубля, Гродзенскай — 892,7 рубля, Мінскай — 1 051,1 рубля.

Паводле naviny.by
Перакляд НЧ


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!