Інфляцыя ў Беларусі у 2019 годзе склала 4,7 %

Інфляцыя ў 2018 годзе ў Беларусі склала 5,6 %, у 2017-м — 4,6 %. Дзяржава абвясціла, што ў 2020-м будзе імкнуцца стабілізаваць інфляцыю на ўзроўні не больш за 5 %.

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў снежні 2019 года ў параўнанні з лістападам 2019 года склаў 100,5 %, са снежнем 2018 году — 104,7 %, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у снежні 2019 года ў параўнанні з лістападам 2019 года склаў 100,1 %, са снежнем 2018 года — 103,5 %.

Нацыянальны статыстычны камітэт адзначае, што харчовыя тавары ў снежні падаражэлі на 0,5 % у параўнанні з лістападам 2019 года і на 4,3 % — у параўнанні са снежнем 2018-га.

Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,4 % у параўнанні з лістападам 2019 года і на 3,7 % у параўнанні са снежнем 2018-га.

Паслугі ў снежні ў параўнанні з лістападам гэтага года падаражэлі на 0,8 %, у параўнанні са снежнем 2018 года — на 6,9 %.

Інфляцыя у 2018 годзе ў Беларусі склала 5,6 %, у 2017-м — 4,6 %.

Дзяржава абвясціла, што асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі ў 2019 годзе было абмежаванне інфляцыі, вымеранай індэксам спажывецкіх цэн, у межах 5 % (снежань 2019 года да снежня 2018-га). Двойчы за год Белстат фіксаваў дэфляцыю — у чэрвені і жніўні.

Адзначаецца, што манетарная палітыка ў 2020 годзе будзе накіраваная на стабілізацыю інфляцыі на ўзроўні не больш за 5 %. Па прагнозах, у першым квартале яна не павінна перавысіць 2,5 %, у студзені-чэрвені — 3,2 %, у студзені-верасні — 3,6 %.

Паводле zviazda.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: