Інфляцыя ў Беларусі ў красавіку паскорылася да 8,6%

Спажывецкія цэны ў Беларусі ў красавіку 2021 года выраслі на 8,6% у гадавым выражэнні (да красавіка 2020 года).


У параўнанні з сакавіком спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў красавіку 2021 года выраслі на 0,7%, з пачатку года — на 4,6%, перадае АФН са спасылкай на Белстат.

Цэны на ежу ў красавіку 2021 года выраслі на 0,9% да сакавіка, з пачатку года — на 4,6%, у гадавым выражэнні — на 7,4% (да красавіка 2020 года).

Цэны на нехарчовыя тавары ў красавіку 2021 года выраслі на 0,8% да сакавіка, з пачатку года — на 4,6% , у гадавым выражэнні — на 10,1%.

Тарыфы на паслугі ў красавіку 2021 года падаражэлі на 0,4% да сакавіка, з пачатку года — на 4,4%, у гадавым вымярэнні — на 8,9%.

У сакавіку інфляцыя ў Беларусі паскорылася да 8,5% у гадавым выражэнні. За студзень-красавік 2021 года інфляцыя склала 8,4% (да студзеня-красавіка 2020 года).



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: