ІТ-краіна: 40% «айцішнікаў» страцілі жаданне працаваць у Беларусі

Пры гэтым з іх 15% пацвердзілі, што ўжо працуюць за мяжой. Для параўнання: восенню такіх было менш за 4%.


Больш за 40% апытаных ІТ-спецыялістаў паведамілі, што больш не маюць жадання працаваць у краіне, і збіраюцца змяніць месца жыхарства. Самыя папулярныя варыянты працягу кар'еры бачацца ў Польшчы, Украіне, Літве. Гэта вынікае з чарговага апытання працоўных ІТ-галіны, вынікі якога публікуе dev.by. У даследаванні прынялі ўдзел 1150 ІТ-спецыялістаў.

Больш за траціна «айцішнікаў» не лічаць рэлакацыю часовай мерай і адразу разглядаюць магчымасці атрымання віду на жыхарства.

Доля спецыялістаў, якіх усё задавальняе, і якія не бачаць неабходнасці з’язджаць, засталася такой жа, як і чатыры месяцы таму — 4,6%.

Доля патэнцыйных рэлакантаў сярод супрацоўнікаў вялікіх кампаній з колькасцю ад 500 чалавек няўхільна расце — сёння іх ужо больш 42%.

Самая вялікая катэгорыя работнікаў, якія жадаюць рэлакавацца — гэта распрацоўшчыкі (амаль 36%). Больш за ўсё ўжо з’ехаўшых з краіны сярод DevOps Engineer — 28,2%.

З суседніх краін Польшча па-ранейшаму лічыцца лепшым варыянтам для рэлакацыі. Яе абіраюць 60% рэспандэнтаў. У топ-3 краін падыходных для рэлакацыі ўвайшла Германія, зрушыўшы на чацвёртае месца Украіну. У пяцёрку самых прывабных краін увайшла Чэхія.

Ключавым фактарам рэлакацыі для «айцішнікаў» застаецца пагроза жыцця і бяспекі сваёй і сям’і (84%). Працяг рэпрэсій у краіне прымусіць перагледзець свае планы 70% апытаных.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: