«Я б не агучваў». Кіраўнік Мінфіна пра дамовы па новых крэдытах Расіі

Кіраўнік Мінфіна палічыў за лепшае не казаць, ці дамаўляюцца беларускія ўлады пра новыя крэдыты ад Расіі.

Міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў не стаў адказваць на пытанне адносна перамоў аб магчымасці новых пазыкаў ад Расіі, паведамляе TUT.BY

«Я б не агучваў», — сказаў міністр, калі адказваў на пытанне наконт перамоў пра магчымасць новых расійскіх крэдытаў. Раней Селіверстаў казаў, што Мінск зацікаўлены ў новых крэдытах на інфраструктурныя праекты і прапрацоўвае гэтае пытанне.

Разам з тым, ён адзначыў, што Беларусь разлічвае да канца чэрвеня атрымаць другую частку расійскага дзяржкрэдыту ў 500 мільёнаў долараў.

— Мы дамаўляліся на першае паўгоддзе, на другі квартал. Будзем спадзявацца, што да канца чэрвеня [паступіць другі транш крэдыту РФ], — адзначыў Юрый Селіверстаў.

Нагадаем, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы 14 верасня 2020 года паабяцаў Беларусі крэдыт на 1,5 мільярда долараў. У кастрычніку падкантрольны Расіі Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця пералічыў Беларусі 500 мільёнаў долараў. Першы транш расійскага дзяржкрэдыту на такую ж суму паступіў у Беларусь у канцы 2020 года.

На 1 сакавіка 2021 года знешні дзярждоўг Беларусі склаў 18,3 мільярда долараў. У першым квартале на яго пагашэнне і абслугоўванне было накіравана больш за 880 мільёнаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: