Ядзернае паліва другога энергаблока БелАЭС гатова для пачатковай загрузкі ў рэактар

На Беларускай АЭС паспяхова завяршыўся этап завозу і правядзення уваходнага кантролю ядзернага паліва (цеплавыдзяляльных зборак (ЦВЗ) і паглынальных стрыжняў сістэмы кіравання і абароны (ПС СКА)) для пачатковай загрузкі ў рэактар энергаблока №2, паведамляе сайт генпадрадчыка будаўніцтва АЭС пад Астраўцом «Атамбудэкспарт».
Працэс уваходнага кантролю праводзіўся профільнымі спецыялістамі РУП «Беларуская АЭС» з удзелам прадстаўнікоў генеральнага падрадчыка АТ «Атамбудэкспарт» і завода-вытворцы паліва — Навасібірскага завода хімканцэнтратаў. Кожны этап прыёмкі ядзернага паліва кантралявалі супрацоўнікі Дзяржаўнага атамнага нагляду Рэспублікі Беларусь.

Паведамляецца, што ў адпаведнасці з рэгламентам правядзення працэсу ўваходнага кантролю спецыялісты правяралі суправаджальную дакументацыю, знешні стан паліўнай прадукцыі, кантрольныя геаметрычныя параметры, цэласнасць тэхнічных сродкаў індыкацыі доступу да цеплавыдзяляльных зборак.

Па выніках быў падпісаны акт, які пацвярджае паспяховае праходжанне ўваходнага кантролю на пляцоўцы, належную якасць і гатоўнасць пастаўленай партыі ядзернага паліва да пачатковай загрузкі ў рэактар.

Да пачатку загрузкі ў рэактар ​​энергаблока №2 усё паліва будзе знаходзіцца ў сховішчы свежага паліва, якое забяспечвае выкананне неабходных умоў для захоўвання.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: