Ядзернае паліва ў Астраўцы з'явіцца ўжо ў хуткім часе

Ядзернае паліва на БелАЭС у Астраўцы завязуць на пачатку 2019 года. Пра гэта заявіў журналістам намеснік генеральнага дырэктара па аперацыйным упраўленні карпарацыі «Расатам» Аляксандр Локшын, перадае Еўрарадыё са спасылкай на БЕЛТА.
eadaily.com

eadaily.com

Паводле словаў Аляксандра Локшына, фізічны пуск першага энергаблока станцыі прызначаны на трэцюю дэкаду красавіка 2019 года. Праз два месяцы пасля гэтага будзе энергетычны пуск, калі электраэнергія пойдзе ў сетку, а яшчэ праз паўгода блок выйдзе на доследна-прамысловую эксплуатацыю.

Прадстаўнік “Расатама” кажа, што будаўніцтва першага энергаблока Беларускай АЭС цяпер на завяршальным этапе.

24 лістапада пляцоўку БелАЭС у Астраўцы наведаў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і абмеркаваў з гендырэктарам “Расатама” Аляксеем Ліхачовым бягучыя працы на станцыі.

Атамная электрастанцыя з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 Мвт будуецца паводле расійскага праекта. Першы энергаблок мусяць запусціць у 2019 годзе, другі — у 2020.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!