Як ажывіць эканоміку без новага крэдыту МВФ

Ці атрымаецца Беларусі самастойна разлічыцца з абавязкамі?

Прывід дэфолту

Сума знешняга доўгу Беларусі ўжо дасягнула 13,4 мільярда даляраў, павялічыўшыся з пачатку года амаль на 8%. Яшчэ 10 мільярдаў рублёў дзяржава павінна унутраным крэдыторам. Агульная сума дзярждоўгу на 1 кастрычніка гэтага года склала 36 мільярдаў рублёў ці 17,2 мільярдаў даляраў.

— Калі дзярждоўг падзяліць на ўсіх грамадзян, уключаючы немаўлятаў і пенсіянераў, на кожнага прыпадае 3790 рублёў, а калі падзяліць толькі на працуючых беларусаў, то кожны павінен 8180 рублёў — крыху больш за 4 тысячы долараў, — кажа дырэктар SYMPA Наталля Рабава.

Каб разлічыцца з пазыкамі, Беларусі трэба будзе штогод выплачваць прыкладна 3,5 млрд долараў. У наступным годзе на пагашэнне дзяржаўнага доўгу трэба будзе вылучыць 5,2 млрд рублёў, на абслугоўванне — 2,5 млрд рублёў (на 20% больш, чым у гэтым годзе).

Калі Беларусь не атрымае крэдыт ад МВФ, яе чакае дэфолт, лічыць кіраўнік праекта «Кошта урада» Уладзімір Кавалкін. Знешняе фінансавае ўліванне краіне трэба не для развіцця эканомікі, а для таго, каб разлічыцца з ранейшымі абавязкамі.

- Знайсці фінансы можна і іншымі спосабамі: развіваць бізнес, паляпшаць інвестыцыйны клімат, каб у Беларусь прыходзілі замежныя інвестары, стваралі працоўныя месцы, плацілі падаткі, з якіх потым выплачваліся б працэнты па крэдытах. Але гэты шлях больш доўгі і складаны. А грошы патрэбныя краіне значна хутчэй, і крэдыт з'яўляецца самым простым спосабам іх атрымання, - каментуе эксперт.

З разлікаў відаць, што даўгі дзяржавы растуць, але ў эканоміцы нічога не мяняецца.

Беларуская эканоміка: як ажывіць пацыента?

У гэтым годзе ўлады паспрабавалі ўмацаваць фінансавую сістэму. Аднак для карэнных змен ўрад не распачаў практычна ніякіх крокаў: няма нават прамысловай палітыкі або праграмы па ўдасканаленні работы сельскай гаспадаркі.

Эксперты лічаць, што для аднаўлення эканомікі хай і трэба доўгі час, але многія крокі можна зрабіць без вялікіх фінансавых уліванняў.

Часткова можа вырашыць праблему з ростам даўгоў прыватызацыя дзяржсектара, упэўнены Уладзімір Кавалкін.

Час перастаць штурхаць мёртвых коней — калі прадпрыемства не можа працаваць эфектыўна, варта яго банкрутаваць, — каментуе эканаміст.

Заработную плату на многіх дзяржпрадпрыемствах, на думку экспертаў, цалкам можна лічыць дапамогай па беспрацоўі, бо гэтыя кампаніі не прыносяць ніякага прыбытку.

Намеснік старшыні АГП, эканаміст Леў Марголін падлічыў, што ў выніку рэструктурызацыі дзяржаўных прамысловых прадпрыемстваў і прыватызацыі колькасць беспрацоўных павялічыцца не больш чым на 1 мільён чалавек. Калі кожнаму з іх на працягу двух гадоў плаціць дапамогу па беспрацоўі ў памеры 200 даляраў у месяц — прыкладная зарплата работнікаў прадпрыемстваў сёння — на гэта сыдзе амаль 5 мільярдаў даляраў.

Значна менш, чым дзяржава траціць на падтрымку неэфектыўных прадпрыемстваў, — каментуе эканаміст.

Але за два гады гэтыя людзі пачнуць развіваць свой бізнес або перакваліфікуюцца ў больш запатрабаваных спецыялістаў.

Дзяржаве трэба выбудаваць прамысловую палітыку, абапіраючыся ў першую чаргу на ўласныя сілы, ці пагаджацца з дзеючымі правіламі крэдытораў, няхай гэта будзе МВФ або Сусветны банк, і рухацца шляхам Балгарыі, Румыніі, Прыбалтыкі, лічыць эканаміст Уладзімір Арцюгін.

Але па-за залежнасці ад таго, ці атрымае Беларусь крэдыт ці не, краіна не гатовая стаць еўрапейскім «цмокам» з-за страху канкурэнцыі. На думку эксперта, урад працягне стратэгію чакання, у надзеі, што Расія ўстане на ногі, вырасце цана на нафту, і ўсё вернецца да ранейшай форме існавання.

Паводле Заўтра тваёй краіны

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: