Як доўга будзе расці беларускі рубель?

Беларускі рубель у сераду зноў вырас у адносінах да даляра і еўра. З мінулай пятніцы курс айчыннай валюты падымаецца ўжо чацвёртую сесію запар.
Ці захаваецца тэндэнцыя на падаражанне беларускага рубля — пра гэта старэйшы аналітык Альпары Вадзім Іосуб.

— З беларускім рублём нічога асаблівага не адбываецца, — лічыць эксперт. — У пачатку мінулага тыдня з’явілася інфармацыя, што ў Кангрэс ЗША ўнесены новы дастаткова жорсткі законапраект аб санкцыях у дачыненні да Расіі, яго ўжо нават паспелі ахрысціць «пра санкцыі з пекла». На аснове гэтай інфармацыі рэзка абваліўся расійскі рубель. У гэты ж час у Расіі арыштавалі ўсё кіраўніцтва аднаго з найстарэйшых замежных інвестфондаў Baring Vostok.

Вадзім Іосуб. Фото: myfin.by

Вадзім Іосуб. Фото: myfin.by

Потым рынак «успомніў», што гаворка ідзе пра новыя, умоўна кажучы, заўтрашнія санкцыі, а ўсяго толькі пра законапраект, не першы і не апошні. Пасля гэтага расійскі рубель стаў умацоўвацца, даляр апусціўся з 67 да 65,7 рубля. Гэта умацаванне расійскага рубля і прывяло да таго, што ў Беларусі на працягу чатырох сесій еўра і даляр таннелі, а расійскі рубель даражэў.

Пры гэтым перавага была ў прапановы валюты над попытам, а значыць, еўра з далярам таннелі хутчэй, чым рос расійскі рубель. У выніку зніжалася кошт валютнага кошыка.

Калі на працягу першых паўтарох месяцаў гэтага года валютны кошык рос (беларускі рубель зніжаўся), дадаваў амаль 3%, то цяпер ківач кіўнуўся ў іншы бок, беларускі рубель у адносінах да валютнага кошыку ўмацоўваецца.

З пункту гледжання макраэканомікі ні на імпарце, ні на экспарце, ні на перавагах насельніцтва гэта не адаб’ецца.

Калі казаць пра доўгатэрміновуя тэндэнцыі кошту валютнага кошыка, то верагодна, што да канца года беларускі рубель будзе зніжацца. Паводзіны асобных валют традыцыйна будуць падпарадкоўвацца таму, што адбываецца з суадносінамі паміж еўра і далярам, ​​а таксама паміж далярам і расійскім рублём.

Паводле Заўтра тваёй краіны

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!