Як пандэмія змяніла заробак у Беларусі

Каманда Picodi.com праверыла, як змянілася мінімальная зарплата ў 2021 годзе ў некалькіх дзясятках краін свету і ці хопіць гэтых грошай, каб задаволіць мінімальныя патрэбы.


Пандэмія не спыніла рост заробкаў

У даследаванні бралі ўдзел 56 краін, у якіх існуе ўстаноўленая ўрадам мінімальная заработная плата. У некаторых краінах мінімальная аплата працы не падлягае падаткаабкладанню (Філіпіны, Ганконг). Аднак у большасці краін розніца паміж "чыстым" і  "брудным" заробкамі складае ад пары да некалькіх дзясяткаў адсоткаў. Таму ў даследаванні разглядаліся сумы нета, г. зн. тыя грошы, якія работнік рэальна атрымлівае на рукі.


Траціна доследных краін не вырашылася павышаць мінімальную аплату працы з студзеня 2021 года. Сярод іх Арменія, Азербайджан, Эстонія і ЗША, дзе федэральная стаўка не змянялася з 2009 года.

Самы вялікі рост "мінімалкі" зафіксаваны ва Украіне (27% у параўнанні з мінулым годам). Аднак у пераліку на долары заробак у гэтай краіне застаецца адной з самых нізкіх (171$).

Беларусь адносіцца да тых краін, дзе пандэмія не спыніла рост мінімальнай аплаты працы. З 1 студзеня 2021 года "чыстая" мінімальная зарплата вырасла на 6,7% у параўнанні з мінулым годам (344 руб. супраць 322 рублёў). Але ў доларавым эквіваленце стаўка паменшылася: 156 $ у 2020 годзе і 134 $ у 2021 г. У Германіі мінімальная зарплата вырасла на 1,5%, у Польшчы 9,8%, а ў Расіі на 5,5%.

Другі год запар Казахстан займае апошні радок у рэйтынгу. Хоць мінімальная аплата працы ў гэтай краіне не змянілася, але з-за павышэння страхавых унёскаў "чысты" заробак паменшыўся з мінулага года.

Прадукты падаражэлі

Для даследавання сфармавалі ўмоўную харчовы кошык і супаставілі кошт прадуктаў з мінімальнай заработнай платай. Кошык складаецца з такіх прадуктаў як: хлеб, малако, яйкі, рыс, сыр, мяса, садавіна і гародніна. Хоць спіс гэты вельмі бедны, але прадукты, якія змяшчаюцца ў ім (у названых колькасцях), здольныя задаволіць мінімальную патрэбнасць у пажыўных рэчывах сярэднестатыстычнага дарослага чалавека.

Малако (10 літраў — 17,10 руб.
Хлеб (10 боханаў) — 13,40 руб.
Рыс (1,5 кг) — 3,36 руб.
Яйкі (20 шт.) — 4,98 руб.
Сыр (1 кг) — 14,50 руб.
Мяса (6 кг) — 68,28 руб.
Садавіна (6 кг) —  20,92 руб.
Гародніна (8 кг) — 15,79 руб.

Кошт такога прадуктовага кошыка на пачатак 2021 года складае 158,60 BYN, што на 12,06% больш, чым год таму.




Такі прадуктовы кошык складае 46,1% ад мінімальнай аплаты працы пасля выплаты падаткаў. У мінулым годзе гэта суадносіны раўнялася 43,9%. Атрымліваецца, што ў Беларусі рост коштаў апярэдзіў рост мінімальнага заробку.

Дзе можна пражыць на мінімальную аплату працы?

У кожнай сям'і свае харчовыя звычкі. Тым не менш мы параўналі кошт адных і тых жа прадуктаў у розных краінах і праверылі, які адсотак ад афіцыйнага мінімальнага даходу пойдзе на пакрыццё базавага прадуктовага кошыка.



Як і ў мінулым годзе, самыя выгадныя суадносіны коштаў прадуктаў да мінімальнай аплаты працы адзначана ў Англіі, Ірландыі і Аўстраліі. У гэтых краінах прадуктовы кошык складае ад 7 да 7,6% ад мясцовай мінімальнай аплаты працы.

У гэтым рэйтынгу Беларусь з вынікам 46,1% займае 47 месца сярод 56 краін. Ззаду Беларусі размясціліся сярод іншых Арменія, Малдова, Казахстан.

У такіх краінах як Узбекістан і Нігерыя афіцыйная мінімальная аплата працы не дазваляе купіць самы сціплы набор прадуктаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: