Як размарозіць замарожаныя цэны? Кошт расліннага алею дазволена павысіць на 15%

Камісія па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне ўзгадніла павышэнне цэн на раслінны алей, за выключэннем аліўкавага, юрыдычным асобам усіх форм уласнасці і індывідуальным прадпрымальнікам.


У перыяд да 30 красавіка яны могуць павялічыць кошт не больш, чым на 15% у параўнанні з 28 лютага 2021 года, піша REFORM.by.

Рашэнне прынята ў рамках рэалізацыі пастановы Саўміна №100, якой цэны на сацыяльна значныя тавары былі замарожаныя на лютаўскім узроўні. Іх дазволена павялічваць не больш чым на 0,2% у месяц. У выпадку неабходнасці большага павелічэння цаны неабходна ўзгадненне камісіі.

У паведамленні МАРГ адзначаецца, што раслінны алей адносіцца да крытычнага імпарту. Сусветныя цэны на яго растуць. Так, у сакавіку кантрактныя цэны на прадукт павялічыліся больш чым на 20%, а цэны на насенне сланечніка — на 16,7%.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: