Як становяцца мільярдэрамі, або У што інвестуе Уорэн Бафет?

Уорэн Бафет, мабыць, самы вядомы ў свеце інвестар, сузаснавальнік кампаніі Berkshire Hathaway і ўладальнік капіталу ў $82 мільярды, з якім ён займае трэцяе месца ў спісе самых багатых людзей планеты. Саступае Бафет толькі Білу Гейтсу, заснавальніку кампаніі Microsoft, і Джэфу Безасу, заснавальніку Amazon.
Уорэн Бафет

Уорэн Бафет


У гэтым унікальнасць Уорэна Бафета — два самыя заможныя чалавекі ў свеце разбагацелі дзякуючы развіццю створаных імі кампаній, Бафет жа — дзякуючы інвестыцыям у аналагічныя перспектыўныя кампаніі. Уменне аналізаваць, адчуваць і інвеставаць менавіта ў тыя брэнды, якія зробяць вас мільярдэрам, — гэта найвялікшы дар, якім Уорэн скарыстаўся напоўніцу.

Як Бафет стаў тым, хто ён ёсць? У якія кампаніі інвеставаць, каб атрымаць шанец разбагацець? У гэтым артыкуле мы распавядзем, у якія кампаніі і чаму ўкладае сродкі амерыканскі інвестар. Усяго ў партфелі мільярдэра налічваецца 48 кампаній, агульны кошт якіх складае каля $ 215 мільярдаў, але мы разбярэм ТОП-10 самых дарагіх актываў.

1. Apple

Самы буйны і самы важны актыў, які займае 31,4% у партфелі Уорэна Бафета, — акцыі карпарацыі Apple. Сума інвестыцый у кампанію з Куперціна складае больш за $ 80 млрд, што дазваляе Berkshire Hathaway валодаць 5,6% усіх акцый Apple. Па словах Уорэна, «яблычная кампанія» прыцягвае яго сілай свайго брэнда і экасістэмай, якая сфарміравалася вакол яго. Сотні мільёнаў людзей прывязаныя да свайго IPhone — і гэта важней, чым рост продажаў сёння, у гэтым квартале або на працягу года.

Толькі за 2019 год кошт акцый Apple вырас на 103%, што, паводле падлікаў аналітыкаў, прынесла кампаніі Бафета каля $40 млрд.

2. Bank of America

Доля, якую займаюць акцыі найбуйнейшага амерыканскага банка ЗША ў партфелі мільярдэра, складае 12,9%. Berkshire Hathaway належыць 10,5% акцый Bank of America, а іх ацэначны кошт складае $32,9 млрд. За 2019 год акцыі BofA падаражэлі на 41% і прынеслі інвестару $7,8 млрд.

Да 2008 года Бафет адмаўляўся інвеставаць у банкаўскі сектар ЗША, бо лічыў гэты рынак занадта рызыкоўным і перагрэтым. Крызіс 2007/08 нанёс магутны ўдар менавіта па фінансавым сектары, найбуйнейшыя сусветныя банкі былі на мяжы банкруцтва, а некаторыя найстарэйшыя інвестбанкі і наогул закрываліся. Менавіта ў гэты момант мільярдэр вырашыў інвеставаць у некалькі буйных банкаў, у тым ліку і ў Bank of America. Першай прычынай стала тое, што банкі прыбралі рызыкоўныя прадукты, якія ў канчатковым выніку і прывялі да краху банкаўскай сістэмы, другой прычынай — што лагічна — стала таннасць банкаў. Як вядома, купляць трэба танна, а прадаваць — дорага. Менавіта гэта і зрабіў Бафет.

3. Coca-Cola

9,3% партфеля Бафета займаюць акцыі найстарэйшай кампаніі ЗША па вытворчасці безалкагольных напояў — Coca-Cola. Агульная сума інвестыцый складае $ 23,7 млрд, што дазваляе Berkshire Hathaway валодаць 9,3% акцый кампаніі. За мінулы год іх кошт вырас на 25,9%, што ўзбагаціла кампанію на $5 млрд.

Як кажа сам Уорэн, ён на 25% складаецца з Coca-Cola — і тое адна з прычынаў, чаму ён у яе інвестуе. І гэта зусім не жарт, любоў мільярдэра да Cherry Coke настолькі вялікая, што ў момант выхаду напою ў Кітаі ў 2017 годзе, ён дазволіў бясплатна выкарыстоўваць яго выяву на бляшанцы.

Другая прычына — гэта, зразумела, інвестыцыйны складнік. Бафет інвестуе ў кампаніі з даўняй гісторыяй і моцнай карпаратыўнай культурай. Асноўную частку партфеля інвестара складаюць кампаніі з векавой гісторыяй, якія былі заснаваныя яшчэ ў канцы XIX стагоддзя. Адно з вядомых выслоўяў інвестара абвяшчае:
«Час — гэта сябар для выдатнай кампаніі і вораг для пасрэднай».

Акрамя пералічанага вышэй, Coca-Cola мае велізарныя запасы сыравіны і прадукцыі, а таксама займае лідзіруючую пазіцыю на рынку, што ў канчатковым выніку і робіць яе прывабнай для інвестыцый.

4. American Express

Адна з найбуйнейшых у ЗША плацежных сістэм займае ў партфелі мільярдэра 7,9%. Кампанія Уорэна Бафета валодае 18,5% акцый American Express, што эквівалентна $ 20,2 млрд. У 2019 годзе акцыі кампаніі падаражэлі на 29% і папоўнілі скарбонку інвестара на $5 млрд.

Галоўная прычына, паводле якой Бафет інвестуе AmEx, — гэта моцны брэнд, які за час свайго існавання назапасіў вялікую і адданую базу кліентаў. І, на думку інвестара, цяпер American Express каштоўней, чым Visa і MasterCard разам узятыя. Другая прычына — гэта моцная каманда топ-менеджараў кампаніі. Бафет цэніць тое, як яны кіруюць гігантам і як пераадольваюць цяжкасці. Нават пасля абвалу акцый у 2015 годзе на 30%, у сувязі са стратай выгаднага партнёрства з Costco, інвестар не прадаў ніводнай акцыі — і меў рацыю, бо сёння кампанія гэткая ж паспяховая, як і раней.

5. Wells Fargo

Доля любімага банка Бафета ў яго партфелі складае 7,1%. У валоданні Berkshire знаходзіцца 8,9% акцый банка коштам $ 18,1 млрд. За мінулы год адзін з найбуйнейшых банкаў ЗША трохі расчараваў інвестара, прадэманстраваўшы ўсяго 4,1% росту, што прынесла каля $770 млн. У верасні 2019 года кангламерат Бафета прадаў частку акцый Wells Fargo і атрымаў каля $2,3 млрд.

Як і ў выпадку з пералічанымі вышэй фінансавымі структурамі, мільярдэр любіць Wells Fargo за шматгадовую і паспяховую гісторыю, а таксама за дасведчаны і моцны менеджмент банка. Пасля скандалу ў 2016 годзе, калі супрацоўнікі Wells Fargo адкрылі 2 мільёны банкаўскіх рахункаў і крэдытных картаў ад імя кліентаў і без іх згоды, дзеля выканання агрэсіўнага плана па продажах, Бафет падтрымаў CEO Ціма Слоана і заявіў наступнае:

«Калі кіруеш кампаніяй, у якой працуюць сотні тысяч людзей, абавязкова хтосьці будзе прыносіць непрыемнасці, і мне падабаецца, як Цім выпраўляе чужыя памылкі».

6. Kraft Heinz

Нават у кар’еры такіх гуру інвестыцый, як Уорэн Бафет, часам здараюцца няўдачы, да якіх на гэты момант можна аднесці ўкладанне ў Kraft Heinz. Доля акцый гэтай кампаніі ў партфелі інвестара складае 3,7%. Berkshire належыць 26,7% акцый коштам $ 9,5 млрд, аднак у 2018 годзе іх кошт быў вышэйшы на $ 4,1 млрд, якія былі страчаныя ў выніку абвалу акцый на 30,3%. Сам Уорэн прызнаўся, што пераплаціў за Kraft Heinz, бо дапусціў памылку ў некаторых рэчах, але ў той жа самы час прадаваць акцыі кампаніі не збіраецца.

Прычына, чаму Бафет інвеставаў у Kraft Heinz, у чарговы раз абумоўленая яго смакавымі перавагамі, а таксама верай у тое, што зліццё Kraft Foods і Heinz спрыяла б узмацненню пазіцый кампаніі на рынку. Аднак, як высветлілася, на цяперашні момант спадзяванні не апраўдаліся. Варта адзначыць, што веру ў праект мільярдэр не губляе і чакае ад кампаніі росту ў будучыні.

7. JP Morgan Chase

Чарговы фінансавы інстытут і адзін з самых маладых інвестпраектаў Бафета — JP Morgan Chase, які займае 3,2% у партфелі інвестара. Кошт 1,9% акцый, якімі валодае Berkshire, складае $ 8,1 млрд. За 2019 год яны падаражэлі на 41,2%, што прынесла мільярдэру яшчэ $2 млрд.

На пытанне, чаму Уорэн Бафет не інвеставаў у JP Morgan яшчэ раней, ён адказаў, што быў вельмі дурны. Кампанія, якая прыносіць 15–17% на акцыянерны капітал, у той час як дзяржаўныя аблігацыі ЗША даюць усяго 3%, каштуе больш, чым яе трохразовая цана. Словам, Бафет бачыць у банку магутны патэнцыял і моцную каманду кіраўнікоў, якая забяспечвае рэкордны прыбытак некалькі гадоў запар.

8. U.S.Bancorp

І зноў банкаўскі сектар, які з 2008 года прыносіць стабільны прыбытак Berkshire Hathaway. Доля US Bancorp у партфелі кампаніі складае 2,9%. У валоданні кампаніі знаходзяцца 8,5% акцый банка, якія ацэньваюцца ў $ 7,3 млрд. За 2019 год акцыі кампаніі выраслі на 20,2% і прынеслі Бафету каля $1 млрд.

Асноўная прычына інвестыцый у Bancorp — гэта моцны брэнд са 170-гадовай гісторыяй і, вядома ж, праблемы пасля крызісу 2007/08. У той момант, калі большасць інвестараў адмаўляліся ад набыцця акцый фінансавага сектара, Бафет скупляў іх танна, што ў выніку прынесла яму велізарны прыбытак.

9. Moody’s

Доля аднаго з найбуйнейшых у свеце рэйтынгавых агенцтваў у партфелі інвестара складае 2,6%. У валоданні Бафета знаходзяцца 13,1% акцый, якія за 2019 год прынеслі яму $3 млрд. Усяго за адзін год акцыі Moody’s падаражэлі з $140 да $271.

Адзін з прынцыпаў інвестара, якога ён прытрымліваецца, калі інвестуе ў тую ці іншую кампанію, — пажадана, яна павінна генераваць высокі прыбытак, але пры гэтым мець невысокія выдаткі. Агенцтва Moody’s якраз з такіх — каэфіцыент прыбытковасці кампаніі складае 30,99% за апошні год, што з’яўляецца вельмі высокім паказчыкам. Да прыкладу, аналагічны паказчык у Apple — 21,55%.

10. Goldman Sachs

І, нарэшце, Goldman Sachs — найбуйнейшы ў свеце інвестыцыйны банк, доля акцый якога ў партфелі Бафета складае 1,8%. У валоданні Berkshire знаходзіцца 5,2% акцый, кошт якіх ацэньваецца ў $4,5 млрд. За 2019 год акцыі Goldman прынеслі Бафету крыху больш за $1,3 млрд.

Прычына інвестыцый у Goldman Sachs відавочная — кампанія існуе з 1869 года, мае багатую гісторыю і карпаратыўную культуру, але — што самае галоўнае — у 2008 годзе фонд Бафета набыў прывілеяваныя акцыі Goldman Sachs, які ў першыя дні фінансавага крызісу меў патрэбу ў прыцягненні капіталу. Банкі, якія абясцэньваліся, былі залатой жылай, што прынесла кампаніі Уорэна Бафета дзясяткі мільярдаў за апошнія 10 гадоў.

Як пачаць інвеставаць у «кампаніі Бафета»?

«Самае лепшае, што з намі адбываецца, — гэта калі вялікая кампанія адчувае часовыя непрыемнасці... Мы хочам набыць іх, калі яны знаходзяцца на аперацыйным стале», — кажа Уорэн Бафет.

Асноўны падыход, які выкарыстоўвае Уорэн Бафет, — гэта пошук недаацэненых кампаній з багатай гісторыяй і развітой карпаратыўнай культурай. Вакол кампаніі павінна быць сабрана вялікая кліенцкая супольнасць, што ў пэўным сэнсе з’яўляецца заўзятарам прадуктаў, якія вырабляюцца кампаніяй, але, што самае галоўнае, — гэта простая бізнес-мадэль, якая не патрабуе пастаянных трансфармацый. Звярніце ўвагу, што ў партфелі Бафета няма складаных для разумення IT-кампаній, якія займаюцца распрацоўкай штучнага інтэлекту. Простыя ў разуменні Coca-Cola, банкаўскія структуры і найпапулярны Apple. Атрымліваецца, каб інвеставаць, як Бафет, трэба думаць, як Бафет. І, у прынцыпе, не так ужо гэта і складана. Іншая справа, дзе набываць акцыі, якімі валодае «Аракул з Амахі»?

Выбар пасярэднікаў, кшталту дылінгавых цэнтраў або брокерскіх кампаній, — не самы лепшы варыянт, таму што там высокі парог уваходу ў інвестыцыі, а таксама не самыя танныя цэны на паслугі. Як гаворыцца, калі хочаш зрабіць нешта добра, — зрабі гэта сам. Таму інвеставаць у акцыі лепш самастойна.

Крыптабіржа Currency.com дае кліентам магчымасць набываць не толькі топавыя крыптавалюты, але і больш чым 1300 традыцыйных актываў у такенізаваным выглядзе: акцыі, фондавыя індэксы, ETF, валюты, аблігацыі і сыравінныя тавары. Такенізаваныя акцыі ўсіх пералічаных вышэй кампаній і не толькі, вы можаце набыць на Currency.com, і нават вывесці з крыптабіржы на крыптавалютны гаманец, які падтрымлівае стандарт крыптавалюты Ethereum — ERC20. Як і ў традыцыйным свеце акцый, на такенізаваныя акцыі Currency.com таксама налічваюцца дывідэнды, калі акцыі дывідэнтныя. Акрамя таго, вы можаце здзяйсняць спекуляцыйныя аперацыі і зарабляць на розніцы курсу акцый і іншых актываў з леверыджам.

Шырокі выбар фінансавых інструментаў, а таксама два тыпы гандлю: рэжым «таргі» і рэжым «гандаль з леверыджам» — дазваляюць правільна дыверсіфікаваць і хеджыраваць рызыкі ў выпадку крызісных сітуацый на рынках.

На заканчэнне, хацелася б дапоўніць усё сказанае вышэй тым, што інвестыцыі — гэта складаная і высокарызыкоўная прафесія. Ёй пастаянна трэба вучыцца і развівацца. Калі вы вырашылі займацца інвестыцыямі, трэба памятаць, што існуе вялікая верагоднасць страціць увесь інвестыцыйны капітал.




ААТ «Карренси Ком Бел», УНП 193130368

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: