«Як толькі дазволіць сітуацыя». Калі ў Беларусі з’явяцца лаўкосты?

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» распавялі пра планы працы з лаўкостэрамі.
Фота cariverga.com

Фота cariverga.com

Прыход у Беларусь аднаго з лідараў сегмента «лаўкост» — авіякампаніі «WizzAir» (Венгрыя) — замарудзіўся. Вінаватая ў гэтым, традыцыйна, пандэмія каронавіруса, аднак «WizzAir» з’явіцца ў Беларусі, як толькі эпідэміялагічная сітуацыя наладзіцца, абяцаюць у Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

Палёты кампанія «WizzAir» у Беларусь павінна была распачаць год таму, распавяла начальнік аддзела маркетынгу і развіцця авіяцыйных перавозак службы знешнеэканамічнай дзейнасці Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» Аксана Цярэшчанка, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Яна адзначыла, што працаваць над заключэннем дамовы з венгерскім лаўкостарам пачалі яшчэ паўтара года таму, і ўсе ўмовы, неабходныя для гэтага, ужо ўзгодненыя.

— Паводле папярэдніх дамоўленасцей, яны павінны былі пачаць палёты з красавіка, але пандэмія змяніла планы, тэрміны зрушылі. Думаю, як толькі дазволіць сітуацыя, «WizzAir» пачне палёты з Беларусі. У іх ёсць такое жаданне, — адзначыла Аксана Цярэшчанка.

Што да яшчэ аднаго лідара сегмента «лаўкост» — авіякампаніі з Ірландыі «Ryanair», —  то з ёй у апошнія гады беларускі бок перамовы не праводзіў, удакладніла Аксана Цярэшчанка.

Паводле minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: