Як Беларусь спраўляецца з абавязкамі па крэдытах

Па дадзеных Нацбанка, золатавалютныя рэзервы Беларусі (у вызначэнні МВФ) за кастрычнік трохі выраслі, праўда, усяго на 20 млн долараў, але і гэта нядрэнна.



Фота: СК РБ


Асабліва на фоне дастаткова прыстойных выплат па знешніх дзяржзапазычанасцях (каля 300 млн долараў з улікам 500 млн долараў, што "пераходзяць" з месяца ў месяц яшчэ з мінулага года).

Калі ацаніць сальда куплі / продажу валюты на рынках фізічных асоб (чыстая купля больш за 90 млн долараў) і суб'ектаў гаспадарання (чысты продаж каля 70 млн долараў: рэзідэнты прадалі больш за 100 млн долараў, а нерэзідэнты купілі больш за 30 млн долараў), а таксама ўлічыць прыцягненне валюты пад ДДА (каля 40 млн долараў), то ўнутраны валютны рынак практычна ніяк не паўплываў на аб'ём ЗВР. Ды і знешні гандаль асаблівых плюсаў не прадэманстраваў.

Але выплаты былі ажыццёўлены. За кошт чаго? Дадзеныя Нацбанка па бягучых знешніх дзяржпазыках за кастрычнік 2014 года даюць адказ на гэтае пытанне. У прынцыпе, нічога незвычайнага — старыя даўгі "перакрылі" новымі. На 100 млн долараў павялічаны гарантыі з закладным забеспячэннем па пазыковых абавязацельствах і на 200 млн долараў павялічаны абавязацельствы па агрэгаваных пазіцыях па форвардах і ф'ючарсах ў замежных валютах. Пры гэтым, мяркуючы па дадзеных Нацбанка, калі тэрмін вяртання 200 млн долараў перавышае 3 месяцы, то 100 млн долараў трэба вяртаць ўжо ў снежні-студзені.

Па дадзеных Мінфіна, за 9 месяцаў 2014 года Беларусь вярнула па знешніх дзяржзапазычанасцях 4,077 млрд долараў. Але зрабіла гэта за кошт новых пазык, сума якіх склала 4,722 млрд долараў. Гэта значыць "перакрывала" старыя даўгі новымі, прычым па нарастаючай.

Вось і ў кастрычніку Нацбанк "вырашыў" праблему выплат па дзярждоўгу за кошт новых даўгоў. У кастрычніку гэта атрымалася, у лістападзе, мяркуючы па спакоі Нацбанка, таксама нешта прыдумалі. Так і жывем — тут перахопім, там перакрыем. Самае цікавае, што вось ужо 20 гадоў гэта ўдаецца...

Уладзімір Арцюгін, галоўны рэдактар часопіса "ЗЭД і валютнае рэгуляванне", спецыяльна для Telegraf.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: