Яраслаў Раманчук: «Беларусь упэўнена скатваецца да статусу самай беднай краіны Еўропы»

У 2022 годзе для Беларусі скончыцца нечаканая экспартная блазнота, прыйдзе час кіравання даўгамі і зіяючымі дзіркамі ў інвестыцыях. Вядомы эканаміст — аб эканамічнай сітуацыі ў свеце і месцы Беларусі.

— Сусветны банк абнавіў прагноз для краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія развіваюцца,. Па яго ацэнцы, іх ВУП вырасце на 5,5%. Гэта на 1,6 працэнтнага пункта больш, чым Банк прагназаваў у чэрвені 2021 года, — піша Яраслаў Раманчук. — 

Для даведкі ў 2020 годзе краіны рэгіёну скарацілі ВУП на 2,1%. Тэмпы росту будуць зніжацца ў наступныя два гады, да 3,4% у 2022 годзе і 3,1% у 2023-м. У краінах Цэнтральнай Еўропы (Балгарыя, Харватыя, Венгрыя, Польшча і Румынія) сітуацыя выглядае яшчэ больш аптымістычна. У 2021 годзе яны пакажуць рост ВУП на 5,6%, у 2020-м — 4,8%, у 2023-м — на 3,7%.

У блок краін «Усходняя Еўропа» Сусветны банк уключыў Беларусь, Малдову і Украіну. Гэты рэгіён у 2021 годзе вырасце на 3,1%, у 2022-м — на 1,6% і ў 2023-м — на 3,3%.

Расія пасля падзення ВУП у 2020 годзе на 3% пакажа рост на 4,3% у 2021-м, 2,8% у 2022 годзе і на 1,8% у 2023-м.

Найбольш хутка растучай у рэгіёне ў 2021 годзе з'яўляецца Турцыя. Яе ВУП пасля 9% росту ў 2019 годзе, 1,8% росту ў 2020 годзе ўзляціць на 8,5% ВУП у 2021-м, каб потым знізіць хуткасць росту да 3% у 2022 годзе і 4,0% у 2023-м.

Беларусь у рэжыме «Савок/Дзяржплан» упэўнена скатваецца да статусу самай беднай краіны Еўропы. У 2022 годзе Сусветны банк прагназуе яе падзенне на 2,8% пры росце краін рэгіёну на 3,1%. АМАПаэканоміка — гэта ўдушэнне канкурэнцыі, разбурэнне інстытута прыватнай уласнасці, ўсёдазволенасць манаполій і актыўны рэжым «прыватызацыя прыбыткаў — нацыяналізацыя страт».

У 2022 годзе для Беларусі скончыцца нечаканая экспартная блазнота, прыйдзе час кіравання даўгамі і зіяючымі дзіркамі ў інвестыцыях. Беларусь на шкуры сваіх вытворцаў і спажыўцоў папярэджвае аб небяспецы захаплення бальшавізмам і сацыялістычным схематозам. Краіна працягвае губляць каштоўныя чалавечыя рэсурсы, цывілізацыйныя арыенціры і перспектывы захавання сваёй незалежнасці.

Паводле «Салідарнасці».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: