Яшчэ адна ІТ-кампанія перанесла штаб-кватэру ў Кіеў і рыхтуецца да рэлакацыі супрацоўнікаў

На сайце кампаніі Andersen у якасці галаўнога офіса паказаны кіеўскі (раней такім лічыўся офіс у Мінску), а таксама адкрытыя вакансіі для распрацоўшчыкаў у Кракаве.


На гэта звярнуў увагу рэсурс dev.by. У Andersen пракаментавалі сітуацыю.

«Штаб-кватэра для нас — гэта досыць фармальнае паняцце. Унутры кампаніі мы лічым, што офісы раўнапраўныя. Кіеў пазначылі больш для спакою кліентаў. У Кракаве офіс распрацоўкі з’явіўся пару месяцаў таму, але пакуль зусім невялікі — арандуем каворкінг. Пакуль што там працуюць толькі мясцовыя хлопцы, але ў перспектыве будуць рэлакейты з іншых нашых офісаў», — паведамілі dev.by у кампаніі.

Паводле слоў прадстаўнікоў Andersen, фармальны перанос штаб-кватэры з Мінска ў Кіеў адбыўся каля трох месяцаў таму. У Беларусі ў Andersen працуе больш за 500 супрацоўнікаў.

За апошнія паўгода мінімум 15 беларускіх ІТ-кампаній адкрылі офісы ва Украіне, Польшчы і Літве. Сярод іх EPAM, Wargaming, Flo, Godel Technologies.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: