Капрамонт ці санкцыі ЗША? Беларусь можа скараціць пастаўкі бензіну А-95 ва Украіну

«Беларуская нафтавая кампанія» (БНК) не мае намеру спыняць пастаўкі бензіну А-95 ва Украіну, аднак кампанія можа скараціць аб’ёмы з прычыны рамонту Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, піша «Радыё Свабода».
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Пра гэта сказаў парталу LB. ua намеснік гендырэктара «БНК-Украіна» Сяргей Мельнік. Як паведамляе тэлеграм-канал Tut.by, Мельнік падкрэсліў, што ў гэтай гісторыі «няма ніякай палітычнай падаплёкі». Мазырскі НПЗ з 1 чэрвеня пачынае капрамонт, абʼём экспарту будзе зніжаны прапарцыйна загрузцы, паведамляе карпаратыўнае выданне «Мазырскі нафтаперапрацоўшчык». Аднак у публікацыі не прыводзяцца тэрміны рамонту і ўзровень загрузкі заводу ў перыяд яго правядзення.

Раней паведамлялася, што даччынае прадпрыемства «Беларускай нафтавай кампаніі» ва Украіне спыніла продаж аўтамабільнага бензіну А-95. На афіцыйным сайце кампаніі «БНК-Україна» сярод сённяшніх прапаноў для ўкраінскага рынку ёсць толькі дызэльнае паліва (ад 60 тон), такая ж колькасць бензіну А-92 і А-98 вытворчасці Мазырскага і Наваполацкага НПЗ.

Як паведаміў раней сёння «Свабодзе» кіраўнік кансалтынгавай групы «А-95» Сяргей Куюн, прынамсі два найбуйнейшых украінскіх нафтатрэйдары паведамілі, што Беларусь спыніла пастаўкі пакуль што аднаго гатунку бензіну.

«На ўкраінскім рынку з беларускім палівам працуюць ад 10 да 15 кампаній. Дзве з іх паведамілі пра спыненне паставак з Беларусі. Гэта буйныя гульцы», — сказаў эксперт.

Сяргей Куюн не выключыў, што такія абмежаванні з беларускага боку выкліканы амерыканскімі санкцыямі і змяншэннем паставак нафты з Расіі ў Беларусь.

«Адна з версій, што ў Беларусі самой не хапае паліва праз фактычна спыненне „Нафтана“, у якога няма нафты праз амерыканскія санкцыі, а Мазырскі завод ідзе на рамонт з 1 чэрвеня, таму беларусы хочуць для сябе прытрымаць паліва. Але я ведаю, што ў Беларусі ёсць запасы, і маглі б хаця б часткова ва Украіну адгрузіць, але цяпер цалкам спыненыя пастаўкі. Магчыма, ёсць і нейкі палітычны складнік, не ведаю», — патлумачыў Сяргей Куюн.

«Сёння мусяць адбыцца перамовы між Лукашэнкам і Пуціным наконт загрузкі „Нафтана“. Мяркую, што сёння стане нешта вядома на гэты конт. Калі расіяне адновяць пастаўкі нафты і знойдуць нейкае выйсце, каб абысці гэтыя санкцыі, тады беларусы могуць аднавіць пастаўкі», — дадаў Сяргей Куюн.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: