Клопат чыноўнікаў: Кабякоў адказвае за «Белджы», Русы — за мяса індычкі, Качанава — за цэх №3 «ЛЛК-Нафтан»

Пералік інвестыцыйных праектаў, а таксама дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, замацаваных за членамі ўрада, кіраўнікамі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама зацверджаны ў новай рэдакцыі.

Усяго ў пералік уключана 55 інвестпраектаў.

У прыватнасці, прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў будзе курыраваць праект па стварэнні вытворчасці па зборцы легкавых аўтамабіляў, які рэалізуецца СЗАТ «Белджы». Першы намеснік прэм’ер-міністра Васіль Мацюшэўскі ўзяў пад асабісты кантроль праект ЗВГУП «Рэб-Фарма» па рэканструкцыі вытворчасці пад выпуск фармацэўтычнай прадукцыі ў гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна. Уладзімір Сямашка працягне курыраваць будаўніцтва атамнай электрастанцыі, паведамляе БелаПАН.

За намеснікам прэм’ер-міністра Анатолем Калініным замацаваны праект па комплексным развіцці Аршанскага авіярамонтнага завода, у тым ліку мадэрнізацыі і павелічэнні загрузкі яго вытворчых магутнасцяў. Віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы адказны за стварэнне вертыкальна-інтэграванага комплексу па прамысловай вытворчасці прадукцыі з мяса індычкі на тэрыторыі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Пад кантролем намесніка прэм'ер-міністра Наталлі Качанавай будзе ажыццяўляцца мадэрнізацыя рэактарнага блока і вузла ачысткі рэгенераванага бензіну цэха № 3 па вытворчасці сульфанатных прысадак на СТАА «ЛЛК-Нафтан».

Буйныя інвестпраекты замацаваныя за кожным міністрам, губернатарамі і старшынёй Мінскага гарвыканкама, кіраўнікамі дзяржаўных камітэтаў і канцэрнаў. Большасць праектаў, уключаных у пералік, прадугледжвае прыцягненне прамых замежных інвестыцый.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: