Колькасць прыватных прадпрыемстваў у Беларусі расце, а колькасць працуючых на іх людзей — не

Пра гэта сведчыць статыстычны агляд «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, 2018», падрыхтаваны Белстатам.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, калі ў 2011 годзе колькасць суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва складае 91 277 адзінак, то ў 2017 годзе — 109 971. Аднак леташні паказчык не рэкорд. У 2014 годзе колькасць бізнес-сруктур ў Беларусі перавышала 114 тысяч.

Разам з тым, калі колькасць занятых на сярэдніх, малых і мікрапрадпрыемствах беларусаў у 2011 годзе складала каля 1 млн 224 тысяч, то ў 2017 годзе скарацілася да амаль за 1 млн 152 тысяч чалавек. Найбольшае скарачэнне персаналу было адзначана на сярэдніх прадпрыемствах. Там было скарочана або звольнена па іншых прычынах каля 65 тысяч чалавек.

У той жа час статыстычныя органы працягваюць фіксаваць рост колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Калі ў 2011 годзе іх у Беларусі было зарэгістравана 219 тысяч, то ў 2017 годзе — 236 тысяч. Аднак у тым жа 2014 году ІП у Беларусі налічвалася амаль 249 тысяч, так што рост колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў таксама вельмі адносны.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!