Колькі беларускіх лекараў ірванула на заробкі ў Нямеччыну і Літву і якія там заробкі

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, працаваць за мяжу едзе з Беларусі 190-210 лекараў у год. А нядаўна Міністэрства аховы здароўя Польшчы расказала, што зараз у краіне працуе 231 лекар з Беларусі. FINANCE.TUT.BY адправіў запыты ў профільныя ведамствы іншых еўрапейскіх краін і пацікавіўся, колькі да іх прыязджае лекараў з Беларусі.
У Федэральнай медыцынскай асацыяцыі Германіі нам паведамілі, што па дадзеных на 31 снежня 2018 гадоў ў Германіі знаходзілася 430 дактароў з Беларусі. У параўнанні з канцом снежня 2017 года гэтая лічба вырасла на 16,5%. Атрымліваецца, за 2018 год у Нямеччыну прыехаў 61 беларускі лекар.

Мы ведаем, што ў гэты момант лекарамі з іх працуюць 409 чалавек. Большасць (339) працуе ў лякарнях, астатнія — у іншых прыватных медустановах, — распавялі ў асацыяцыі.

Па дадзеных нямецкага сайта па пошуку працы для лекараў praktischarzt.de, у мінулым годзе лекарам-спецыялістам у сярэднім прапаноўвалі заробак 84 000 еўра ў год (7000 еўра ў месяц да выліку падаткаў).

У суседнюю Літву беларускія дактары едуць нашмат радзей. У 2018 годзе ліцэнзіі медыцынскай практыкі практыкуючага лекара былі выдадзены двум дактарам з Беларусі.

Адна з іх — на права займацца медыцынскай практыкай у адпаведнасці з прафесійнай кваліфікацыяй лекара, іншая — паводле прафэсійнай кваліфікацыі анестэзіёлага-рэаніматолага, — каментуе Нара Рыбокенэ, дырэктар Дзяржаўнай службы акрэдытацыі аховы здароўя пры Міністэрстве аховы здароўя Літвы. — у 2018 годзе ліцэнзія па медыцынскай практыцы была выдадзена двум грамадзянам Беларусі. Адзін з іх скончыў навучанне ў Літве. Таксама у 2018 годзе аднаму грамадзяніну Беларусі была выдадзена ліцэнзія на агульнае медыцынскае абслугоўванне.

У ведамстве распавялі, што ў верасні 2019 года сярэдняя зарплата ўрача ў Літве склала 2448 еўра да выліку падаткаў, медсёстры — 1229 еўра.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: