«Коммерсантъ»: Беларусь і Расія прыпынілі перамовы пра транзіт нафты

Расія лічыць бессэнсоўным абмяркоўваць кошт транзіту да таго часу, пакуль не будуць удакладнёныя аб'ёмы нафты, паведамляе «Еўрарадыё».
Фота www.vesti.ru

Фота www.vesti.ru


Беларусь і Расія прыпынілі перамовы пра транзіт нафты, піша расійскае выданне "Коммерсантъ", якое спасылаецца на свае крыніцы. У Маскве нібыта лічаць бессэнсоўным абмяркоўваць кошт транзіту да таго часу, пакуль не будуць удакладнёныя аб'ёмы нафты. І гэта адна з асноўных прычын зацягвання перамоваў.

16 студзеня ў расійскай сталіцы прайшла сустрэча беларускага віцэ-прэм'ера Ігара Ляшэнкі і выконваючага абавязкі віцэ-прэм'ера РФ Дзмітрыя Козака. Яны абмеркавалі "ўзаемадзеянне ў нафтавай сферы", але пра вынікі нічога не паведамілі. З неафіцыйных крыніц стала вядома пра планы працягнуць беларуска-расійскія перамовы на гэтым тыдні. Як вядома, беларускі бок лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць расійскім нафтавым кампаніям маржу ў ранейшых аб'ёмах.

Крыніца "Коммерсанта" мяркуе, што шмат залежыць ад таго, як пройдуць перамовы паміж "Белнафтахімам" і расійскімі нафтавымі кампаніямі.

Беларусь дагэтуль не мае дамовы на пастаўкі расійскай нафты ў гэтым годзе. З 1 студзеня яны спыніліся, здзяйсняюцца толькі разавыя пастаўкі з Расіі. Аляксандр Лукашэнка даручыў шукаць варыянты альтэрнатыўных паставак нафты.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: