Кошты на аўтамабільнае паліва знізяцца з 19 красавіка

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
З 19 красавіка ў Беларусі рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін знізяцца на 1 капейку. 

З 19 красавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 71 капейку, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 81 капейку, АІ-98-К5-Еўра — 2 рубля 3 капейкі, ДТ — 1 рубель 81 капейку.

Гэта адзінаццатае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 12 красавіка: дызель і бензіны патаннелі на 1 капейку.

Нагадаем, у 2019 годзе цэны на паліва мяняліся 28 разоў, годам раней — 27.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: