Кошты на паліва знізіліся з 10 траўня

Пра гэта паведамляе «Белнафтахім».
Рознічныя цэны на маторнае паліва на аўтазаправачных станцыях у краіне змяніліся з 10 траўня. Такая інфармацыя размешчана на сайце канцэрна «Белнафтахім».

У бягучым годзе, пачынаючы з красавіка, адбылося пятае зніжэнне кошту аўтамабільнага паліва на 1 капейку. Цяпер бензін АІ-92-К5-Еўра ацэнены ў 1,68 рубля, АІ-95-К5-Еўра і дызельнае паліва — у 1,78 рубля, АІ-98-К5-Еўра — роўна ў 2 рублі.

Усяго ў 2020-м цэны на такое гаручае карэктаваліся 14 разоў як у бок павышэння, так і змяншэння.

minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: