Кошты на паліва зноў знізіліся

З 12 красавіка рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін знізяцца на 1 капейку.
«З 12 красавіка 2020 года ўстанаўліваецца наступны ўзровень лімітавых максімальных рознічных цэн на аўтамабільнае паліва на АЗС Рэспублікі Беларусь: на аўтабензін АІ-92-К5-Еўра - Br1,72, АІ-95-К5-Еўра - Br1,82, АІ-98 -К5-Еўра - Br2,04, дызельнае паліва - Br1,82», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы канцэрна «Белнафтахім».

Раней паведамлялася, што ў Беларусі быў пачаты збор подпісаў за зніжэнне кошту аўтапаліва на фоне падзення коштаў на нафту. Аўтары петыцыі збіралі подпісы пад просьбай знізіць цэны на аўтамабільнае паліва і планавалі яе адправіць у канцэрн «Белнафтахім».

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: