Кожны шосты «дармаед» у Баранавічах не аплаціў жыроўку

Беларусы, якія тарпілі пад абноўлены дэкрэт "аб дармаедстве" у красавіку атрымалі жыроўкі з плацяжамі па поўных тарыфах за падагрэў вады. ТUT.BY на прыкладзе аднаго горада, як працуе "дармаедскі" дэкрэт.

У Баранавічах "чыстых дармаедаў" набралася каля 12 тысяч чалавек. Як паведамляе 1prof.by, у сакавіку жыроўкі за падагрэў вады па поўным кошце атрымалі 756 жыхароў Баранавічаў. На дадзены момант 135 засталіся неаплачанымі. З іх 27 чалавек гэта тыя, хто не плаціў і раней.

Як кажа старшыня Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Рыгор Касабуцкі, "Сумы многіх уразілі, і людзі пачалі збіраць дакументы, каб пацвердзіць свой статус працоўнага грамадзяніна".

Нагадаем, у Мінску ў сакавіку рахункі па поўных тарыфах за падагрэў вады атрымалі 16 394 чалавекі. Яшчэ 1195 мінчан, якіх папярэдне аднеслі да незанятых, пазней выключылі з адпаведнай базы.

Паводле TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!