Крызіс: улады Беларусі аддалі ў заклад «дачцэ» расійскага банка частку Гродзенскай ЦЭЦ-2

Плацежаздольнасць беларускага дзяржсектара пачынае выклікаць пытанні нават у самых стойкіх крэдытораў мясцовай улады — «дачок» расійскіх банкаў.


У прыватнасці, урад Беларусі быў вымушаны перадаць «Белзнешэканамбанку» ў заклад па крэдыце частку дзеючай у краіне ЦЭЦ, піша АФН.

«Правесці заклад адкрытага акцыянернага таварыства “Белзнешэканомбанк” маёмасці (Паравая турбіна №2, тып ПТ-60-130/13, у камплекце з генератарам, інвентарны нумар 25429), размешчанага па Скідзельскай шашы, 10, ЦЭЦ-2, у г. Гродна, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і гаспадарчым вядзенні Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гроднаэнерга», рынкавым коштам на 9 лютага 2021 года 22 800 000 рублёў (без уліку падатку на дабаўленую вартасць) для забеспячэння выканання яго абавязацельстваў па крэдытных дагаворах ад 29 лютага 2016 года №35010-К16-002 і ад 27 чэрвеня 2016 года № 35010-К16-003», — гаворыцца ў пастанове Саўміна №188 ад 2 красавіка 2021 года.

Адметных рэчаў у гэтай пастанове багата.

Першая — аб’ект залогу. Банку перададзеная частка дзеючага прадпрыемства. А калі па крэдытах не заплацяць, турбіну з генератарам дэмантуюць?

Другая — такі «распродаж» дзеючага прадпрыемства за пазыкі відавочна паказвае як наяўнасць (дакладней — адсутнасць) грошай, так і вартасць «беларускай эканамічнай мадэлі».

Трэцяя — звяртаюць на сябе ўвагу даты падпісання крэдытных дамоў. Напрацягу 5 гадоў банк не патрабаваў закладу, але ў выніку нешта пайшло не так. Цяпер гарантыі ўрада Беларусі ўжо не хапае.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: