Кудрын: Эканоміка Расіі працягне падаць ў 2016 годзе

Рэцэсія ў расійскай эканоміцы працягнецца і ў 2016 годзе, рост ВУП можа скласці ад 0,5 да мінус 1%, лічыць экс-міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын. Такое меркаванне ён агучыў 2 кастрычніка на Міжнародным інвестыцыйным форуме ў Сочы.



Паводле слоў Кудрына, у наступным годзе перад урадам, верагодна, зноў паўстане неабходнасць скарачэння расходаў бюджэту. Усе выдаткі, акрамя сацыяльных, зрэжуць раўнамерна, лічыць экс-міністр фінансаў.

"На наступны год, я думаю, будзе мінус 1% — плюс 0,5% (рост ВУП РФ), дакладней сказаць нельга. У гэтым гарызонце, хутчэй, нават мінус", — сказаў Кудрын журналістам.

Ён таксама пацвердзіў свой прагноз падзення ВУП Расіі на ўзроўні 4% у бягучым годзе. "У пачатку года я казаў, што пры цане на нафту ніжэй за 60 даляраў будзе 4%. Так і ёсць", — рэзюмаваў Кудрын.

Раней былы міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын спрагназаваў зніжэнне долі Расіі ў сусветным ВУП да 2,6% да 2020 года. Іншыя эксперты прадказвалі, што Расія ўжо ў гэтым годзе можа пакінуць дзесятку найбуйнейшых эканомік свету, а да 2050 годзе зможа трапіць толькі на 15-е месца па памерах ВУП.

Паводле: kasparov.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: