Кудрын папярэдзіў пра надыход «паўнавартаснага эканамічнага крызісу» ў Расіі

У 2015 годзе Расію чакае паўнавартасны эканамічны крызіс, заявіў старшыня Камітэта грамадзянскіх ініцыятыў Аляксей Кудрын на прэс-канферэнцыі ў офісе «Інтэрфакса» ў панядзелак.



«Сёння магу сказаць, што мы ўвайшлі або ўваходзім у сапраўдны, паўнавартасны эканамічны крызіс, у наступным годзе мы яго адчуем ў поўнай меры», — сказаў былы міністр фінансаў.
 
 
Паводле яго прагнозу, калі кошты вернуцца да $ 80 за барэль, то падзенне ВУП РФ у 2015 годзе «складзе ад 2% і больш», калі кошты будуць у наступным годзе на ўзроўні $ 60, то «ВУП упадзе на 4% або больш». Іншымі словамі, ВУП чакае падзенне незалежна ад дынамікі коштаў на нафту.
 
 
«Інфляцыя ў наступным годзе будзе ад 12% да 15%, мы пераходзім упэўнена да двухзначнай інфляцыі. Пасля яна можа зніжацца, эфект пераносу дэвальвацыі на кошты будзе паступова змяншацца па меры стабілізацыі рынку», — заявіў кіраўнік КГІ.
 
 
Урад, паводле яго слоў, недастаткова аператыўна рэагаваў на сітуацыю. Нельга ў поўнай меры разлічваць на меры, аналагічныя тым, якія  прадпрымаліся ў 2008 годзе, бо «гэта быў іншы крызіс», адзначыў Кудрын.
 
 
У падзенні курсу рубля на зніжэнне нафтавых коштаў, на думку Кудрына, прыйшлося каля 20%. На паслабленне нацыянальнай валюты паўплывалі агульнае ўмацаванне даляра, уплыў санкцый, а таксама недавер да палітыкі ўрада, мяркуе ён. Галоўнай пагрозай эканоміцы ў будучым годзе Кудрын назваў захаванне канфлікту ва Украіне і магчымасць узмацнення жорсткасці санкцый супраць Расіі.
 
 
«Захаванне такога канфлікту, небяспечнага з пункту гледжання ўзмацнення санкцый, перш за ўсё фінансавых, знізіць эфектыўнасць любых антыкрызісных мер», — патлумачыў былы кіраўнік Мінфіна.
 
   
Прафесар эканомікі Sciences Po Сяргей Гурыеў у сваёй калонцы ў газеце Financial Times напярэдадні заявіў, што «фінансавая разруха» у Расіі з'яўляецца прыкметай «поўнамаштабнай эканамічнай катастрофы» ў краіне. На думку Гурыева, які раней займаў пасаду рэктара Расійскай эканамічнай школы, у кіраўніцтва РФ няма стратэгіі па выхадзе з цяперашняга становішча. Параўнані [цяперашняга крызісу] з крызісам 2008-2009 гадоў, на яго думку, выглядаюць залішне аптымістычнымі.
 
 
17 снежня ЦБ апублікаваў спіс мер па барацьбе з нестабільнасцю ў фінансавым сектары. Яны прадугледжваюць змякчэнне рэгулявання для банкаў у цяперашняй эканамічнай сітуацыі.
 
 
Расія мае «усе магчымасці» для таго, каб пазбегнуць рэцэсіі ў 2015 годзе, заявіў у пачатку снежня міністр эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў. Эканамічнага спаду, на яго думку, дазволіць пазбегнуць амністыя капіталу.
 
 
Сусветны банк у прэс-рэлізе ад 9 снежня даў прагноз, што ў наступным годзе эканоміка Расіі скароціцца на 0,7%. Як растлумачылі ў фінансавым інстытуце, дадзеныя былі скарэкціраваны, у прыватнасці, з-за скарачэння прагнозу па кошце на нафту да $ 78 за барэль.
 
 
ААН у дакладзе «Сусветная эканамічная сітуацыя і перспектывы на 2015 год», прадстаўленым 10 снежня, таксама прадракла расійскай эканоміцы стагнацыю ў наступным годзе. Пры гэтым спецыялісты ААН прагназуюць прыкметнае ажыўленне сусветнай эканомікі ў бліжэйшыя два гады, нягледзячы на наступствы фінансавага крызісу, эпідэмію віруса Эбола і ўкраінскі канфлікт.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: