Курс біткойна зваліўся да мінімальнай адзнакі ў гэтым годзе

Крыптавалюты працягвае ліхаманіць. На гэтых выхадных курс галоўнай з іх упаў ніжэй за псіхалагічную адзнаку ў $ 6 тысяч і дасягнуў мінімальных сёлета значэнняў.
На момант напісання нататкі курс біткойна складаў $ 5890. Ранейшы антырэкорд быў пастаўлены ў лютым, калі «біток» падаў да $ 5947. Нагадаем, у пачатку года ён спрабаваў ўшчыльную падабрацца да $ 20 000.

Як звычайна, ніхто дакладна не можа сказаць, у чым прычыны падзення курсаў крыптавалют. Адны эксперты кажуць пра чыста псіхалагічныя прычыны зніжэння, іншыя паказваюць на узломы крыптавалютных біржаў, нізкія аб'ёмы таргоў, забарону рэкламы «крыпты» на буйных лічбавых платформах, а таксама рашэнні рэгулятараў ў розных краінах.

Спрагназаваць далейшыя паводзіны курсаў, як і раней, спрабуе кожны паважаючы сябе аналітык. Меркаванні, як водзіцца, разыходзяцца. Адны працягваюць верыць у светлую будучыню біткойна і таварышаў, прадракаючы аднаўленне росту. Некаторыя яшчэ чакаюць, што ў бліжэйшыя дні курс галоўнай крыптавалюты прасядзе ніжэй за $ 5 тысяч.


Паводле onliner.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: