Курсы валют на 22 жніўня

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйныя курсы долара, расійскага рубля і грыўны не змяніліся, еўра — вырас на 60 рублёў (0,50%).



На 22 жніўня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют: 
 
 
Долар ЗША — 8.920 беларускіх рублёў (абсалютны максімум года) 
Еўра — 11.950 (абсалютны максімум года) 
Расійскі рубель — 270,50 
Украінская грыўна — 1.097 
 
Кошык валют — 3.066,43 
 
 
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйныя курсы долара, расійскага рубля і грыўны не змяніліся, еўра — вырас на 60 рублёў (0,50%). Курс кошыка валют вырас на 5,14 рубля (0,17%) у параўнанні з папярэднім днём і на 51,47 рубля (1,71%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2012 года (3.014,96 рубля). 
 
 
Каэфіцыент Нацбанка «еўра/долар»— 1,3397, «долар/расійскі рубель»— 32,976, «долар/грыўна» — 8,1313. 
 
 
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 22 жніўня долар купляюць па 8.850—8.920 і прадаюць па 8.940—9.050 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 5 рублёў (да 8.899), продажу — на 6 (да 8.966). 
 
 
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.850—8.900 пры куплі, 8.950—9.000 пры продажы.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: