Кватэрнае пытанне. Цэны на нерухомасць пакаціліся ўніз

Самы слушны індыкатар стану эканомікі і прадчуванняў людзей — цэны на нерухомасць.

Фота «Наша Ніва»

Фота «Наша Ніва»

Дынаміка цэнаў паказвае выразны спад, пачынаючы ад сакавіка 2020 года. І ад верасня, калі пачаліся палітычныя рэпрэсіі, ён толькі паскорыўся, адзначае «Наша Ніва».

Пасля «Усебеларускага народнага сходу» і ўмацавання дыктатуры ў 2021-м пайшоў сапраўдны абвал. Трэба таксама ўлічваць, што гэта цэны прапановы, а не фактычных продажаў. У рэальнасці здзелкі часта адбываюцца па ніжэйшых коштах, чым тыя, што заяўляюцца ад пачатку.

Фактычна, мы назіраем уцёкі капіталаў з краіны і страту веры ў перспектывы.

Графік realt.by




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: