Кватэрнае пытанне ў крызіс: частка забудоўнікаў прадаюць жытло за сабекошт (відэа)

Такога падзення на айчынным рынку нерухомасці не было даўно. 



www.pro-n.by


У сувязі з абвалам коштаў на недарагія квадратныя метры ў сталіцы беларусы зноў пачалі купляць кватэры. А вось элітнае жытло ў сувязі з падзеннем коштаў забудоўнікі прадаваць не спяшаюцца.

Рынак элітнай нерухомасці пад Менскам сёлета скараціўся амаль удвая. Следам за зніжэннем колькасці пакупак упалі і кошты. У параўнанні з мінулым годам цэны знізіліся на 35–40 %.

Крызіс, які закрануў усю будаўнічую галіну, наймацней ударыў менавіта папрэміум-сегменту. Частка забудоўнікаў прадае фактычна за сабекошт. Цэны на нерухомасць дасягнулі псіхалагічнага мінімуму, кажуць у агенцтве нерухомасці «Вестстройпром», і дзякуючы гэтаму неўзабаве можна чакаць пэўнай актывізацыі попыту.

АЛЯКСАНДР ЛЯТЧЭНЯ, АГЕНЦТВА НЕРУХОМАСЦІ ЗАТ « ВЕСТСТРОЙПРОМ»:

«Невялікі псіхалагічнае зніжэнне будзе ісці… пайшлі пакупкі нерухомасці па адэкватных коштах».

За два кіламетры ад МКАД у паселішчы Тарасава гэты дом разам з надзелам 15 сотак першапачаткова прадавалі за 300 тысяч долараў. Новы кошт —  180 тысячаў і магчымы далейшы гандаль. У якасці бясплатных бонусаў – суседства з наменклатурнаю элітай, былымі чальцамі ўраду, а таксама экс-кіраўніком справамі прэзідэнта Віктарам Шэйманам. Агулам кошты ў элітным Тарасавепачынаюцца ад 120— 130 тысяч. Ёсць дамы за паўтара-два мільёны, але гэта эксклюзіўныя прапановы. Набываюць, хутчэй, замежнікі. Тут трэнд таксама змяніўся, цяпер на нашым рынку элітнай забудовы расіяне купляюць вельмі не шмат.

АЛЯКСАНДР ЛЯТЧЭНЯ, АГЕНЦТВА НЕРУХОМАСЦІ ЗАТ « ВЕСТСТРОЙПРОМ»:

«Сярэдні клас купляе 1200-1300 за квадратны метр, элітную нерухомасць 2000 за метр з добрым рамонтам купляюць кітайцы, вʼетнамцы і казахі».

У сталіцы ў асноўным угоды актывізаваліся ў сегменце таннага жытла ў калідоры ад 40 да 60 тысяч долараў. І далейшая сітуацыя на рынку перадусім залежыць ад беларускага рубля, кажуць адмыслоўцы.

ВЯЧЭСЛАЎ ЗАЎГАРОДНЫ, НАМЕСНІК ГЕНЕРАЛЬНАГА ДЫРЭКТАРА ТАА « ПАКОДАН»:

«Працэсы звязаныя з нацыянальнай валютай… чым больш стабільным будзе рубель, тым больш стабільным будзе рынак нерухомасці».

Апошнім часам кошты паралельна зніжаліся як на другасным, гэтак і на першасным рынках. 70 % з таго, што цяпер купляюць беларусы, —  гэта адна- цідвупакаёвыя кватэры, паведамляе Белсат.

Што да сітуацыі на рынку элітнай забудовы, рыэлтары кажуць, інвестары сышлі з рынку і чакаюць, калі кошты за квадратны метр апусцяцца да 900–1000 долараў. Але ўжо цяпер можна знайсці прапановы, калі 1 квадрат у элітных катэджах пад Мінскам прадаюць коштам 500 долараў.

Каментаваць