Латвія выказала гатоўнасць пастаўляць нафту ў Беларусь

Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.
Тэхнічна Латвія гатова хоць сёння пачаць пастаўкі нафты ў Беларусь праз свае парты ў выпадку неабходнасці. Пра гэта заявіў 18 студзеня міністр транспартных зносін Латвіі Таліс Лінкайтс у інтэрв'ю ОНТ. Паводле яго слоў, для пачатку паставак бакам «проста трэба агаварыць ўмовы».

«У нас ёсць уся неабходная інфраструктура, каб перапампоўваць нафту праз Латвію ў Беларусь і назад — у абодвух кірунках, — кажа Лінкайтс. — Нашы прадпрыемствы працуюць над тым, як зрабіць Беларусі прапанову самым лепшым чынам».


Беларускія ўлады абвясцілі аб пошуку магчымасцяў альтэрнатыўных паставак нафты на фоне абвастрэння ў адносінах з Расіяй, якая настойвае на "паглыбленай інтэграцыі". Прымушаючы Беларусь да больш цесных адносінаў, Масква адмаўляецца прадастаўляць Мінску зніжку да цаны на нафту, якую той просіць. У Крамлі заяўляюць, што калі Беларусь хоча ўнутрырасійскія цэны на нафту і газ, то і інтэграцыя павінна быць на адпаведным узроўні.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: