Ленаід Заіка: Іпатэка зробіць багатымі банкіраў

Эканаміст Ленід Заіка распавядае пра тое, хто будзе мець выгоду ад іпатэчных крэдытаў, і ці будуць карыстацца апошнія попытам.

Як распавёў міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Чорны, іпатэчнае крэдытаванне ў Беларусі можа запрацаваць на працягу года.

Леанід Заіка пракаментаваў, хто атрымае з іпатэкі прыбытак:

— Іпатэка — гэта цудоўная рэч зрабіць багатымі нашых банкіраў. Пакуль яны яшчэ не такія багатыя, у іх норма прыбытку —  усяго толькі 35 адсоткаў. Увогуле, на сённяшні дзень у беларускіх умовах дзейнічаюць тры групы АПГ (арганізаваных прадпрымальных груповак). Першая —  чыноўнікі, якія раздаюць дэфіцытную зямля, а ў Беларусі зямля чамусьці ў дэфіцыце. Другая група — банкаўская наменклатура. І трэцяя — будаўнічая. Калі прэм’ерам быў Вячаслаў Кебіч, звыш 70 адсоткаў грошай на будаўніцтва жылля былі асабістыя зберажэнні грамадзян і часткова грошы прадпрыемстваў. Затым усё перавярнулася. Да 90 адсоткаў жыллёвых крэдытаў давалі банкі. Крэдыты былі па вельмі нізкім стаўкам, многія з тых, хто быў набліжаны да наменклатуры, карысталіся гэтым. Будаваліся па танным кошце катэджы, якія зараз прадаюць за мільён даляраў. І, як толькі дзяржава перастала даваць грошы на субсідарнае жыллё, то вырашылі падключыць іпатэку.

— Як беларусы адрэагуюць на іпатэчнае крэдытаванне? Яно будзе карыстацца попытам у насельніцтва?

— Людзям перш-найперш я б параіў тысячу разоў усё уважліва пралічыць перад тым, як браць такі крэдыт. І паглядзець наогул, ці варта яго браць. На мой погляд, неабходнасць беларусаў у жыллі не столькі эканамічная, колькі сацыяльная. Людзі спачатку стараюцца пабудаваць жыллё, а ўжо затым лічаць свае заробкі. Такія, безумоўна, не адмовяцца і ад іпатэкі. Але ў першую чаргу трэба думаць, як атрымаць высокаплочваемую працу, а ўжо затым распрацоўваць планы на пабудову кватэры. У гэтым плане свядомасць беларусаў, на жаль, крыху дэфармаваная.

 Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя



Каментаваць