Leroy Merlin прыпыняе праект у Беларусі

Яшчэ напачатку 2020 года ў Ждановічах павінен быў адкрыцца буйны будаўнічы гіпермаркет Leroy Merlin. Ён бы абавязкова склаў канкурэнцыю «Мацерыку», «Оме», Mile і іншым будаўніча-«хатнім» гіпермаркетам.


Але не зраслося. Гэтая будоўля наогул прасоўвалася вельмі павольна. А напярэдадні па горадзе папаўзлі чуткі: праект замарожваюць, ні «Леруа», ні «Мерленаў» беларусам у бліжэйшы час не відаць.

Каб высветліць, што ж адбываецца на пляцоўцы і ці сапраўды праект, так і не набраўшы сілу, прыпыняецца, Onliner выехаў на месца. На жаль, але відовішча паўстала даволі сумнае: каля трох гадзін дня мы не заўважылі на будпляцоўцы нікога з рабочых.

У цэлым жа будынак і зусім не аформіўся: трохі маналітных работ, трохі муру, але да завяршэння яшчэ вельмі далёка.


У беларускім падраздзяленні кампаніі Leroy Merlin распавялі наступнае:

«Мы сапраўды прынялі рашэнне аб часовым прыпыненні нашага праекта ў Мінску. Рашэнне было прынята ў сувязі з крызісам, выкліканым Covid-19, яго фінансавымі наступствамі і якія рушылі за ім зменамі нашых стратэгічных прыярытэтаў.

Гэтыя абставіны вымусілі нас перагледзець размеркаванне нашых рэсурсаў з асаблівай увагай, і ў бліжэйшы час мы будзем сфакусаваныя на трох стратэгічных мэтах у Расіі: павелічэнне прывабнасці омніканальнай крамы, развіццё працы з прафесіяналамі і электронная камерцыя».

Ёсць падазрэнне, што за афіцыйнай пазіцыяй хаваецца зусім іншая прычына, — асабліва з улікам, што найбліжэйшым часам ЕС можа ўвесці супраць рэжыму Лукашэнкі і эканамічныя санкцыі.

Сетка Leroy Merlin — частка GROUPE ADEO, найбуйнейшага ў Еврропе рытэйлера сектара DIY. У Leroy Merlin ёсць больш за 460 магазінаў у 14 краінах. Рашэнне аб адкрыцці гіпермаркета ў Мінску кампанія прыняла ў 2018 годзе. Пляцоўка была знойдзена на тэрыторыі былога аўтарынку ў Ждановічах. Каля года таму было пачата будаўніцтва, адкрыццё крамы чакалася ў 2020 годзе, летам туды нават пачалі набіраць персанал.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: