Літоўскія мытнікі ў беларускай фуры знайшлі кантрабандныя цыгарэты на мільён еўра

Літоўскія мытнікі ў пункце пропуску Райгардас (Прывалка) выявілі ў беларускай фуры 640 каробак кантрабандных цыгарэт на суму больш за мільён еўра. Тытунёвыя вырабы былі схаваныя сярод дошак.
Кантрабанду літоўскія памежнікі знайшлі ў пачатку гэтага тыдня. У фуры, якой кіраваў кіроўца-беларус, па дакументах знаходзілася 22 тоны дошак.

На прапускны пункт Прывалка — Райгардас машына прыехала ноччу. Вялікагруз выклікаў падазрэнні ў літоўскіх мытнікаў: драўніну часта выкарыстоўваюць для маскіроўкі кантрабанды. Таксама падазроным апынуўся і маршрут грузу — дошкі везлі транзітам праз Літву ў Эстонію.

Было вырашана праверыць груз з дапамогай рэнтгену, але ў Райгардас такой магчымасці няма, таму фуру з аховай адправілі ў Медзінінкай.

Праверка пацвердзіла падазрэнні: высветлілася, што дошкі — гэта толькі прыкрыццё. Унутры паўпрычэпа былі схованкі, дзе знаходзілася за 320 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт марак Fest, NZ і Minsk. Агульная сума кантрабанды — 1,14 мільёна еўра.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: