Літва накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за БелАЭС

27 кастрычніка МЗС Літвы адправіў беларускім калегам ноту пратэсту «з-за паспешнага запуску БелАЭС», якую ў Літве лічаць небяспечнай.


У ноце рашуча асуджаюць рашэнне беларускіх уладаў пачаць вытворчасць на электрастанцыі, ігнаруючы патрабаванні Літвы і ЕС аб бяспецы, заявілі ў МЗС. Ведамства падкрэсліла, што бяспека ядзерных аб’ектаў мае першараднае значэнне ў адносінах ЕС з Беларуссю, паведамляе TUT.BY.

«Літва катэгарычна не згодная з такім паспешлівым запускам» — заявіла дарадца прэзідэнта Аста Скайсгерыце журналістам пасля сустрэчы Науседы з некалькімі міністрамі.

Раней літоўскі аператар энэргаперадаючай сістэмы Litgrid атрымаў інфармацыю ад беларускага аператара «Белэнэрга» аб тым, што пачаць выпрацоўку электраэнэргіі на БелАЭС намячаецца з 1 да 10 лістапада.

Нагадаем, Лукашэнка 16 верасня заявіў, што БелАЭС адкрыюць 7 лістапада. У пачатку верасня краіны Балтыі дамовіліся, што пасля запуску АЭС у Астраўцы спыняць куплі электраэнэргіі ў Беларусі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: