Леанід Злотнікаў: Беларусаў чакае падзенне заробкаў і дэвальвацыя

 Прадстаўнікі Беларускай аналітычнай майстэрні прадставілі ў Варшаве вынікі сацыялагічных і эканамічных даследаванняў у краіне за лістапад 2014 года.



Эканаміст Леанід Злотнікаў адзначае, што зніжэнне канкурэнтаздольнасці беларускага экспарту ў Расію вельмі моцна ўдарыла па эканоміцы Беларусі. Напрыклад, кошты на трактары ўпалі з 35 да 20 тысяч даляраў ЗША.
 
 
«Эканамічная сітуацыя Беларусі сёння цалкам залежыць ад крэдытаў,  мяркуе Леанід Злотнікаў.  Рэальны заробак зніжаецца апошнія тры месяцы, і стрымаць падзенне заробкаў будзе вельмі цяжка, калі мы не атрымаем гэтыя крэдыты і дапамогу ад Расіі альбо не прададзім палову калійнага камбіната. Калі гэтага не адбудзецца, то будзе дэвальвацыя».
 
 
Са слоў эканаміста, для выратавання сітуацыі ўладам неабходна 15 мільярдаў долараў.
 
 
«Эканамічная сітуацыя ў Беларусі вельмі напружаная, і калі ўрад не знойдзе 4 мільярды долараў, каб пакрыць дзяржаўныя пазыкі і 11 мільярдаў, каб пакрыць запазычанасці прадпрыемстваў і камерцыйных банкаў, то непазбежна наступіць зніжэнне ўзроўню жыцця беларускага грамадства»,  заявіў Леанід Злотнікаў.
 
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!