Лукашэнка і Пуцін пагаварылі — урадоўцы сядуць за калькулятары

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў словы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі наконт прапановы Уладзіміра Пуціна захаваць фінансавыя ўмовы паставак нафты на ўзроўні 2019 года і кампенсаваць недаатрыманыя з-за падатковага манеўру даходы ў памеры каля 300 мільёнаў долараў.
Пяскоў пацвердзіў абмеркаванне Лукашэнкам і Пуціным пытанняў паставак нафты і яе кошту, але зазначыў, што гаворкі аб кампенсацыі Мінску даходаў, якія могуць выпасці, з расійскага бюджэту не вядзецца. А па выніках размовы «кожны бок робіць свае ўласныя калькуляцыі».

Як паведамляе інфармагенцтва РІА «Навіны», па словах Пяскова, напярэдадні прайшла нарада ў віцэ-прэм'ера Расіі Дзмітрыя Козака, дзе прадстаўнікі нафтавых кампаній выказаліся наконт магчымых коштаў і зніжак на пастаўкі сыравіны ў Беларусь: «Натуральна, не можа ісці гаворка пра тое, каб нехта гэтым кампаніям навязваў нейкія нявыгадныя ўмовы, якія не адпавядалі б і расійскай, і міжнароднай цэнавай канʼюнктуры».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: